Калектыў фермы Рагуцкія


 Ферма ў Рагуцкіх існуе яшчэ з тых часоў, калі вёска была цэнтрам асобнай гаспадаркі. За мінулы час мноства змен адбылося, і хоць звонку яна ўсё тая ж, аднак унутры прайшла рэканструкцыю і з кароўніка пераўтварылася ў цялятнік.P1140270 

 У астатнім усё, як і з дзедаўскіх часоў. Уручную накладаецца і раздаецца сянаж, развозіцца з дапамогай коніка Жука. На бяспрывязным утрыманні, а гэта значыць на глыбокай падсцілцы знаходзяцца цялушкі. Колькі б ні прыдумвалі клетак і новых варыянтаў, а вярнуліся да праверанага. Меней хварэе жывёла, калі спіць на такой вось “пярыне”, а ўбіраецца яна два разы на тыдні трактарам.

На ферме выключна мужчынскі калектыў, а яно і зразумела. Фізічная сіла патрэбна, каб раздаць корм не адзін раз на дні, падтрымліваць парадак. І калектыў гэты на справе даказаў сваю працаздольнасць. Тут пануе нармальная рабочая абстаноўка і штодня прырастае будучы малочны статак СВК “Іллюшынскі”.

На здымку:
калектыў фермы М.Пранік, Д.Чэкан, У.Кунішнікаў, А.Лабецкі.
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *