Мнение заведующего терапевтическим отделением Ушачской райбольницы Ольги Шлёнской о новом проекте Конституции

Навстречу референдуму

Вольга Аляксандраўна Шлёнская, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы:

– Зразумела, што ў праекце Канстытуцыі мяне больш за ўсё зацікавіў артыкул 45 – грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне за дзяржаўныя сродкі. Гэта не навіна, у нашай краіне сапраўды аказваецца бясплатнае лячэнне. А вось дапаўненне аб тым, што грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя, лічу вельмі актуальным.

У нашага насельніцтва, на вялікі жаль, пераважае абыякавае стаўленне да сябе, у бальніцу людзі часта ідуць з ужо запушчанымі хваробамі, калі паправіць здароўе медыкаментознымі метадамі проста немагчыма. Ды і калі крытычны стан мінаваў, зноў не прытрымліваюцца парад урачоў, не адмаўляюцца ад згубных звычак, якія правакуюць паўторнае абвастрэнне. Не хачу гаварыць, якія вялізныя сродкі трацяцца на лячэнне, спадзявацца на станоўчы вынік намаганняў медыкаў без падтрымкі самога чалавека – проста ілюзорна. Аднак толькі адзін прыклад з эпідэміяй каранавіруса – адмаўленне ад масак, прышчэпак – таму пацвярджэнне. Людзі для саміх сябе проста абавязаны праходзіць своечасовыя абследаванні, прытрымлівацца ўсіх прапісаных лечачым урачом парад і, перш за ўсё, сачыць за сваім здароўем, умацоўваць яго. Правільнае харчаванне, прагулкі на свежым паветры, гімнастыка – даступныя і дома, ну а для больш глыбокага і правільнага падтрымання сябе ў здаровай форме на Ушаччыне створаны ўсе ўмовы. Нам проста пашчасціла, што маем фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва-Ушачы”, дзе можна знайсці секцыі на любы густ і ўзрост. Трэба толькі не ленавацца – бо захаванне і ўмацаванне здароўя – у апошнюю чаргу справа медыкаў, а ў першую – самога чалавека.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *