Прокурор Витебской области встретился с учениками Ушачской школы и провел урок на тему геноцида

Общество

Па даных з Нацыянальнага архіва, на Ушаччыне спалена 153 вёскі. Калі дырэктар музея народнай славы імя У.Е.Лабанка С.К.Турло прааналізавала звесткі, атрыманыя дзякуючы пракуратуры Ушацкага раёна з Полацкага рэгіянальнага архіва, то налічыла 190. Так і з’явілася гэтая лічба, праўда з папраўкай “больш”, бо невядома, ці ўсе спаленыя населеныя пункты трапілі пад аналіз. Тым больш немагчыма назваць дакладную лічбу ахвяр генацыду беларускага народа. Пра гэта і дыскуціраваў з васьмікласнікамі Ушацкай школы пракурор Віцебскай вобласці І.У.Украінец, які правёў патрыятычны ўрок у кіназале музея.

М.Падворны, І.Украінец.

Ігар Уладзіміравіч расказаў, што вясной мінулага года Генеральнай пракуратурай была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Вядуцца раскопкі, крыміналістычныя экспертызы, толькі на тэрыторыі вобласці гэтым занята 200 спецыялістаў. Каб вызначыць больш дакладную лічбу загінуўшых, прымяняецца і такі метад: узважваецца попел спаленых людзей. Прыгадаў пракурор вобласці жудасныя факты аб тым, што, напрыклад, у лагеры пад адкрытым небам “Трасцянец”, каб сагрэць дзяцей, жанчыны рабілі домікі-ўкрыцці з трупаў. Што побач з грабеньчыкамі для валасоў пры раскопках знаходзяць кулі ад нямецкага маўзера, а дзіцячыя косткі накрыты дарослымі: матулі імкнуліся закрыць сваіх дзяцей. Дарэчы, экспертыза гумавай падэшвы, знойдзенай у брацкай магіле ў вёсцы Забораўна нашага раёна, паказала, што абутак 37 памеру таксама належаў дзіцяці.

Расказаў І.У.Украінец і аб тым, што расстрэл – гэта самае “гуманнае” пазбаўленне людзей жыцця, што прымянялася ў Беларусі. Палілі жывымі, травілі сабакамі, вешалі, выводзілі трубу з выхлапнымі газамі ў кузаў – і людзі задыхаліся пры перавозцы. Насельніцтва Савецкага Саюза фашысты не лічылі за людзей, па плану “Ост” меркавалася знішчыць 75 працэнтаў, а астатніх зрабіць рабамі. Бесчалавечнасць захопнікаў ляжыць на паверхні – свае карныя экспедыцыі сярод мірнага насельніцтва яны называлі лірычнымі назвамі “Зімовае чараўніцтва”, “Вясенні дождж”…

“Расказваю вам пра гэта, каб на тэрыторыі нашай шматпакутнай краіны, дзе загінуў кожны трэці, не дапусціць адраджэння неафашызму, каб вы ведалі праўдзівую гісторыю аб вайне”, – сказаў Ігар Уладзіміравіч, заканчваючы ўрок. А таксама расказаў, якая цікавая і творчая прафесія юрыста, і заклікаў моладзь прыходзіць працаваць у пракуратуру.

Н.АВАДНЁВА,
намеснік пракурора Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *