Вытворчая нарада

Общество

Выканаць заданні пяцігодкі да 1 лістапада – задача складаная, але вырашальная. З гэтай мэтай аблвыканкам распрацаваў павышаныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і давёў іх да кожнага раёна.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак азнаёміў кіраўніцкі корпус раёна з гэтымі заданнямі і паведаміў, што ў бліжэйшы час рашэннем райвыканкама яны будуць даведзены да ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў незалежна ад форм уласнасці. У студзені пройдзе абарона мерапрыемстваў па іх выкананні.

Абмеркаваны стан работы і меры па барацьбе з карупцыяй, іншымі злачынствамі, злоўжываннямі службовымі асобамі. З інфармацыяй па дадзеным пытанні выступіў пракурор раёна С.У.Тухто.

Хаця за 2009 год у раёне зарэгістравана адно злачынства карупцыйнага характару, аднак умоў для іх здзяйснення шмат: скажэнне статыстычных даных, пратэрміноўка з выплатай заработнай платы, прыём людзей на работу без афармлення дакументаў, недасканалы ўлік матэрыяльных каштоўнасцей і іншае.

Старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак папярэдзіў: пасля расследавання віны ўдзельнікаў незаконнага палявання, што зараз на слыху ва ўсіх, па кожным кіраўніку будуць прыняты арганізацыйныя рашэнні.

Аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама даручана ўзмацніць кантроль за выкарыстаннем службовага транспарту ў раёне, асабліва ў выхадныя і святочныя дні. Усе выезды кіраўнікоў за межы раёна павінны ажыццяўляцца толькі па ўзгадненні з намеснікамі старшыні райвыканкама, якія курыруюць галіну.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *