В 30 организациях Ушачского района имеются свободные вакансии

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы маюцца ў 30 арганізацыях Ушаччыны.

Нямала прапаноў у гаспадарках раёна. ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу ветэрынарнага ўрача, жывёлавода, трактарыста-машыніста; “Дземенец” – агранома; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, жывёлавода, аператара машыннага даення, бухгалтара; УП “Сафійскія дары” – вадзіцеля аўтамабіля, загадчыка фермы, лабаранта, повара, ветэрынарнага ўрача, трактарыста-машыніста, аператара машыннага даення; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача.

Электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі патрэбны аддзяленню па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; вадзіцель аўтобуса – Вялікадолецкай школе; сацыяльны педагог – Ушацкай; метадыст – вучэбна-метадычнаму кабінету; загадчык аддзела, аператар электроннага набору і вёрсткі – рэдакцыі газеты “Патрыёт”; майстар на лесасеках, ляснік, лесаруб, вальшчык лесу – лясгасу. Вакансіі грузчыка і кантралёра-касіра маюцца ў ТАА “ЕЎРАГАНДАЛЬ”; спецыяліста па суправаджэнні праграмнага забеспячэння – у ТЦСАН Ушацкага раёна; настройшчыка клавішных інструментаў – у дзіцячай школе мастацтваў; цесляра, муляра і тынкоўшчыка – у ПМК-66; выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля – у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Недахоп кадраў назіраецца ў медыцынскай галіне. Так, Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па тэрапіі, стаматалогіі і стаматалогіі-артапедыі, педыятрыі, хірургіі, эндаскапіі і агульнай практыцы, псіхіятрыі і наркалогіі, кардыялогіі і дэрматавенералогіі, медыцынскіх сясцёр, фельчараў, зубнога фельчара; раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – урача-гігіеніста.

ДРБУ-105 запрашае машыніста бульдозера і машыністаў аўтагрэйдара і бульдозера; дзіцяча-юнацкая спартыўная школа – трэнера-выкладчыка па спорце; філіял аблспажыўтаварыства – вадзіцеля аўтамабіля; праектнае бюро – архітэктара. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуюцца загадчык клуба, кіраўнікі гуртка, студыі, бібліятэкар, прыбіральшчык памяшканняў, манціроўшчык сцэны, акампаніятар, асвятляльнік, мастак-афарміцель, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў; райвыканкаму – начальнік аддзела загса, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў; аддзелу па адукацыі – дырэктар школы; сацыяльна-педагагічнаму цэнтру – педагог-псіхолаг; ЦБП №237 Белаграпрамбанка – галоўны спецыяліст; цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме – бібліятэкар, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў; цэнтральнай аптэцы №65 – правізар-рэцэптар; раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў – паляўніцтвазнаўца.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 480 да 1325 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *