На «прямой линии» — только прямые ответы. Газета «Знамя юности» провела «прямую линию» с председателем Ушачского райисполкома О.А.Ковалёнком.

Зваротная сувязь

“Зусім не ўзнімалася дарожных праблем. Няўжо ў вас усе дарогі выдатныя?”. Такі адказ пачуў старшыня райвыканкама на сваё пытанне: “Чым адрознівалася “прамая лінія” “Знамя юности” ва Ушацкім раёне з тымі, што рэдакцыя праводзіла раней”.
Чым адрознівалася гэта “прамая лінія” ад усіх тых шматлікіх, што А.А.Кавалёнак правёў на працягу года? Толькі тым, што супрацоўнікі “Знамёнкі” прывезлі некалькі пытанняў з сабой. Ва ўсім астатнім — геаграфіі, тэматыцы і колькасці званкоў — яна была звычайнай.

– Вялікі дзякуй вам за дарогу, зараз у нас у Ляхах з’явілася больш людзей, купляюць участкі, толькі вось няма калодзежа. Мы заплацілі запрошаную суму камбінату бытавога абслугоўвання і ўсё чакаем.
– У нашай калонцы зусім слабы напор вады. Баімся, што з халадамі яна перамерзне і мы застанемся без вады, – некалькі пытанняў на апярэджанне паступіла з вёскі Селішча.
– Па адным баку вёскі Вацлавова ў калонках няма вады.
– Хацела б правесці тэлефон, кажуць, што няма тэхнічнай магчымасці (в.Засценак).
– Чаму ў нас зніклі малочныя прадукты з нізкім утрыманнем тлустасці? Хацелася б, каб яны былі ў вясковых магазінах (аграгарадок Ільюшына).
Як можна пракаменціраваць гэтыя пытанні? Надзённыя, сапраўды хвалюючыя людзей, якія яны, скарыстаўшыся момантам, задалі кіраўніку раёна. Толькі ў некалькіх выпадках яны былі паўторнымі, людзі “падстрахоўваліся”. А А.А.Кавалёнак, як заўсёды, даваў даручэнні кіраўнікам адпаведных службаў, бо незалежна ад таго, задаваліся ўпершыню ці не, непасрэдна падчас “прамой лініі” ці ў рэдакцыю, як зазначыў кіраўнік раёна, – “усе пытанні ўсё роўна нашы. І вырашаць іх тут, на месцы”.
Як і тыя, на якія ў гэты ж дзень адказваў Алег Анатольевіч уласнаму карэспандэнту і намесніку рэдактара “Віцебскага рабочага”. Так атрымалася, што ў мінулую сераду старшыня райвыканкама палову дня прысвяціў журналістам: сталічным, абласным, раённым. Адразу пасля “прамой лініі” прайшла прэс-канферэнцыя, на якой закраналіся самыя розныя тэмы. Аднак аб’ядноўвала іх адно – інтарэсы чытачоў, інтарэсы нашых ушачан. 

Адказ наконт малочных прадуктаў жыхарка Ільюшына, мяркую, ужо прачытала ў мінулым нумары “Патрыёта”. Віцебскі і Полацкі малаказаводы не пастаўляюць у раён “сацыяльных” прадуктаў, пра якія і ішла гаворка. Лепельскі малочнакансервавы камбінат паабяцаў выконваць заяўкі. Няма віны нашага райспажыўтаварыства ў тым, што няпоўнасцю задавальняўся попыт пакупнікоў.
“Няма сродкаў, ды і мэтазгоднасці праводзіць у Вацлавове новы водаправод, мы спрабавалі прачысціць стары, неаднаразова яго рамантавалі. Зусім без вады людзі ў вёсцы не застаюцца, паколькі ёсць калодзежы”.
Атрымалі жыхары Ляхоў і адказ наконт будаўніцтва калодзежаў. Як паведаміла дырэктар КБА Н.В.Бурак, яны будуць зроблены камбінатам па ранейшым кошце, людзям не давядзецца даплачваць, трэба толькі крыху пачакаць, паколькі не было цэменту патрэбнай маркі, каб атрымаліся якасныя кольцы.
Якія пытанні паступілі папярэдне ў рэдакцыю “Знамя юнасти”? Таксама будзённыя, дарэчы, якія не падымаліся ў раёне раней. Напрыклад, ад жыхароў дома №6 па Ленінскай, што прамярзаюць сцены. Адказ на гэта толькі адзін: уцяпленне сцен у асобных дамах робіцца, аднак пасля таго, як камісія вызначыць, што гэта сапраўды патрэбна. А вось жыхары вёскі Крошына ўжо атрымлівалі адказ на пытанне па абсталяванні аўтобуснага прыпынку, у якім “Віцебскдарбуд” паабяцаў пры наяўнасці фінансавання ўключыць аб’ект на 2012 год.
Спынілася не на ўсіх пытаннях, што разглядаліся ў гэты дзень. Аднак ніхто са звярнуўшыхся не застанецца без адказу. Адны пачулі яго непасрэдна з вуснаў старшыні райвыканкама, другія атрымаюць пасля высвятлення сітуацыі.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *