Подведены итоги государственного технического осмотра сельскохозяйственной техники в хозяйствах Ушачского района

“Добры дзень, хлебаробы!” – вітаў працаўнікоў сяла начальнік Ушацкай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Іван Мікалаевіч Пухальскі, калі наведваў на мінулым тыдні мехдвары гаспадарак падчас планавага тэхагляду. “Хутка даведаемся – добры, ці не…” – жартуюць механізатары, якія праводзяць апошнія наладкі выстраенай на лінейку гатоўнасці тэхнікі. Даўжыня яе ў гаспадарках была розная не толькі па прычыне наяўнасці машын. Той, […]

Продолжить чтение

Женские праздники Тамары Пугач

“Калі б было званне “Герой гаспадаркі”, то Тамара Якаўлеўна Пугач за свае трыццаць гадоў працы заслужыла б яго ў першую чаргу”, – гэтыя словы галоўны аграном ААТ “Ільюшынскі” Аляксандр Сяргеевіч Селявёнак кажа без ценю ўсмешкі – загадчыца жывёлагадоўчага комплексу ў калектыве сапраўды чалавек заслужаны і паважаны. А падчас нашай размовы з Тамарай Якаўлеўнай адзначыў для […]

Продолжить чтение

На молочно-товарных фермах КУСХП «Кубличи» выявлены многочисленные нарушения правил содержания скота.

Падставай для праверкі стану жывёлагадоўлі ў КУСГП “Кублічы” стаў аналіз малака, якое было адпраўлена ў мінулы чацвер на Лепельскі малочна-кансервавы камбінат – увесь дзённы надой пайшоў другім гатункам, у выніку чаго недаатрымана больш 2 мільёнаў рублёў. Здавалася б, што для гаспадаркі, якая не можа пахваліцца высокімі надоямі, пытанні якасці прадукцыі аўтаматычна павінны выходзіць на першы […]

Продолжить чтение

Тамара Георгиевна Плискевич — один из личших животноводов сельхозпредприятий Ушачского района

Не часта даводзілася бачыць чалавека, якога б так задавальняла сваё працоўнае месца, асабліва такое няпростае. А вось Тамара Георгіеўна Пліскевіч, даглядчыца цялят КУСГП “Глыбачаны”, сваю работу любіць, хаця магла б працаваць і бухгалтарам, адукацыя дазваляе. “Спаць хацелася за паперамі, вельмі хутка зразумела, што гэта не маё, – усміхаецца жанчына. – А тут я на сваім […]

Продолжить чтение

Семенной картофель ОАО «Агро-Селище» и КУСХП «Кубличи» хранится на площадях Ушачского овощесушильного завода

З дзяцінства памятаю, як бульбу ў саўгасе “Касары” захоўвалі ў буртах. Яшчэ школьнікам давялося не толькі выбіраць яе восенню, але і ўдзельнічаць у пераборцы насеннага матэрыялу вясной, калі крытыя саломай і зямлёй часовыя сховішчы ўскрываліся і заставалася толькі гадаць – колькі працэнтаў “другога хлеба” дажыло да вясны. Зараз падыход да захоўвання бульбы змяніўся: каб максімальна […]

Продолжить чтение

С 1 января 2014 года убой скота для продажи разрешён только на специализированых площадках

З 1 студзеня бягучага года ўступіў у дзеянне пункт 18 ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання жывёлы ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2013 года № 758 “Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў”. З мэтай даведацца, якім чынам новаўвядзенне закранае інтарэсы […]

Продолжить чтение

В КУСХП «Глыбочаны» заканчивается ремонт молочно-товарного комплекса

З аптымізмам сустракаюць Новы год працаўнікі жывёлагадоўчага комплексу КУСГП “Глыбачаны”. Падыходзіць да завяршэння працяглы капітальны рамонт, пасля якога, па словах жывёлаводаў, на комплекс прыйдзе “цывілізацыя” – будзе запушчаны новы даільна-малочны блок, у новыя, перабудаваныя пад бяспрывязнае ўтрыманне кароў памяшканні пераселіцца 300 з 485 кароў дойнага статка сельгаспрадпрыемства.Гэта не азначае, што будуць пуставаць іншыя збудаванні комплексу, […]

Продолжить чтение

Реконструкция молочно-товарных ферм — будущее отрасли животноводства

“Вялікае малако” патрабуе і вялікіх капітальных укладанняў. Карэнная мадэрнізацыя аб’ектаў жывёлагадоўлі наспела даўно, і хоць у сённяшніх умовах любое будаўніцтва абыходзіцца “ў капейку”, якіх у сельскагаспадарчых прадпрыемствах лішніх ніколі не бывае, ад гэтай справы залежыць будучыня малочнай галіны.Пры планаванні будаўніцтва фермаў з даільнымі заламі ў нашым раёне праекты максімальна адаптаваліся пад існуючыя ўмовы, калі можна […]

Продолжить чтение

Залежи органических удобрений на фермах несут угрозу загрязнения поверностных и подземных вод Ушачского района

Рашэнне №455 “Аб навядзенні парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах і захаванні патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства”, прынятае Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам 25 ліпеня бягучага года, акрэсліла шэраг задач – у тым ліку перад абласнымі і раённымі экалагічнымі службамі. Кантроль за навядзеннем парадку на сельгасаб’ектах, выяўленне і ўхіленне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства – менавіта на гэта была скіравана асноўная ўвага […]

Продолжить чтение

Юрист Ушачского райсельхозпрода Анна Кандрацкая курирует работу всех правоведов отрасли сельского хозяства

Быццам бы і кабінетная праца ў галоўнага спецыяліста райсельгасхарча Ушацкага райвыканкама Ганны Генадзьеўны Кандрацкай, але застаць яе там сталася нялёгкай справай. У адзін дзень яна накіравалася ў Віцебск на інфармацыйна-прававую канферэнцыю, якая праводзілася па ініцыятыве Вышэйшага гаспадарчага суда, наступны рабочы дзень быў прысвечаны ўдзелу ў нарадзе Віцебскага аблсельгасхарча. Таму сустрэцца з Ганнай Генадзьеўнай на працы […]

Продолжить чтение

День животновода прошёл во всех сельскохозяйственных предприятиях Ушачского района

У мінулую пятніцу ў гаспадарках раёна адбыўся Дзень жывёлавода, даручэнне аб абавязковым правядзенні якога на жывёлагадоўчых аб’ектах усіх сельгаспрадпрыемстваў даў на адной з апошніх вытворчых нарад старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч. Такая форма работы дазваляе зрабіць аналіз і выпрацаваць мерапрыемствы па ўхіленні недахопаў, аператыўна і своечасова вырашыць арганізацыйныя моманты, а жывёлаводы маюць магчымасць на прамую […]

Продолжить чтение