Женский волейбол

Cпорт Общество

Жаночы валейбол. Многія адразу ўсміхнуцца, маўляў, якая там гульня, няма на што паглядзець. Аднак, гэта залежыць ад таго, з чым параўноўваць. Я ж параўноўвала з пяцігодкай таму, калі мы ўпершыню аб’явілі аб падобных спаборніцтвах сярод калектываў раёна. Нямала тады сабралася каманд, а вось гульня значна саступала сённяшняй. Калі раней асноўнай мэтай было – толькі б падаць, толькі б перакінуць, то зараз разыгрываліся доўгія партыі, падымаліся розныя мячы, браліся сілавыя падачы, скідкі і падманы. І пяць каманд па кругавой сістэме змагаліся з 10 да 17 гадзін. – Трэцяя партыя – заўсёды непрадказальная, – хваляваўся трэнер зборнай каманды Плінскай школы Віталь Васільевіч Карабань, калі яго каманда ў чарговы раз гуляла трэцюю партыю. Так, непрадказальная, аднак ставак, не рызыкуючы, наогул нельга было паставіць ні на адну каманду. Бо той роўны лік, з якім праходзілі літаральна ўсе сустрэчы, вялікая колькасць трох партый замест двух сведчылі пра роўныя магчымасці абсалютна ўсіх каманд. І хто пераможа – вырашаў выпадак, удача, а ў канцы, мабыць, і ўзрост, бо пасля столькіх сустрэч стомленасць у старэйшых каманд адчувалася вельмі моцна. 
 

 

Самымі маладымі былі валейбалісткі з Іллюшына, якія літаральна за два гады асмялелі, сталі паказваць гульню, і пад кіраўніцтвам свайго нязменнага трэнера Антаніны Аркадзьеўны Крывапушчанка выйгралі ўсе сустрэчы. Толькі ім саступіла каманда бальніцы, заняўшы адпаведна другое месца, трэцімі на гэты раз сталі мінулагоднія пераможцы – каманда райспажыўтаварыства. Чацвёртае месца ў самай узроставай каманды “Ушачаначка” і пятае ў каманды Плінскай школы. Аднак, яшчэ раз паўтаруся, месцы размяркоўвала ўдача, і зусім не прызы падштурхоўваюць жанчын хадзіць на трэніроўкі, збіраць каманды. За гэты час практычна ўсе выдатна ведаюць адзін аднаго, вітае сяброўска-саперніцкі дух, і хоць каманды маладзеюць, выдатна, што знаходзяць час на трэніроўкі і жанчыны, у якіх сем’і, а таму і дамашнія клопаты.

Паколькі спаборніцтвы прысвячаліся Дню жанчын, хацелася, каб ніхто не застаўся без падарунка. Таму атрымалі суцяшальныя прызы і каманды, якія не выйшлі ў тройку. Прыз за волю да перамогі прысуджаны Наталлі Радзюш, а прыз сімпатыі гледачоў за самую эфектную ігру атрымала Галіна Ігнатовіч, абедзве з каманды “Ушачаначка”.

Асобна хачу падзякаваць капітанаў каманд Жанну Маслюк, Таццяну Хрыпель, Наталлю Александрову, якія збіраюць ігракоў, шукаюць замену, але абавязкова прымаюць удзел у спаборніцтвах.

 

 

 

 

 

 

 

Н.ГАРДЗІЁНАК, начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі.

На здымку:

дзве каманды-пераможцы.

 

 

 

 

 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *