Семинар идеологических работников

Общество

На мінулым тыдні ў Мінску прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада “Сістэма ідэалагічнай работы ў Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця”. Ад нашага раёна ў ім прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В.М.Захарэнка.

ФЕКТЫЎНАЯ і высокапрафесійная работа ідэалагічнай вертыкалі краіны з’яўляецца важным фактарам забеспячэння стабі- льнага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны. А таму галоўнай задачай прайшоўшага форума было вызначэнне далейшых шляхоў удасканальвання сістэмы ідэалагічнай работы ў краіне. Была агучана і галоўная ідэя – эфектыўнасць ідэалагічнай работы накіравана на чалавека, на тое, каб жыццё кожнага грамадзяніна станавілася лепшым.

На пленарным пасяджэнні з дакладам па вызначанай тэме семінара-нарады выступіў кіраўнік Адмі- ністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Макей. Па яго словах, якасць ідэалагічнай работы вызначаецца перш за ўсё глыбінёй уплыву на людзей. Аб яе эфектыўнасці могуць сведчыць вынікі галасавання ў ходзе палітычных кампаній, вынікі сацыялагічных апытанняў, характар і колькасць зваротаў грамадзян, актыўнасць удзелу насельніцтва ў грамадскіх ініцыятывах і іншае. “Галоўны вынік нашай работы – стабільная грамадска-палітычная сітуацыя і высокі ўзровень даверу ўладзе”, – дадаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Як падкрэсліў У.У.Макей, многае трэба зрабіць па ўдасканаленні работы друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Газеты і часопісы павінны станавіцца канкурэнтаздольнымі, а падпіска на іх – паказчыкам рэальнага аўтарытэта выдання, па якім можна судзіць аб яго папулярнасці. Кіраўнік прэзідэнцкай Адміністрацыі таксама паведаміў, што тэма СМІ ў бліжэйшы час будзе абмяркоўвацца на нарадзе ў Прэзідэнта.

Суверэнная беларуская дзяржава яшчэ даволі маладая, як падкрэсліў дакладчык, і можа быць падвергнута многім выпрабаванням. Таму адзінства нацыі, моцная ўлада, народная палітыка па-ранейшаму з’яўляюцца безумоўным прыярытэтам, залогам нашага выжывання, надзейнай заслонай хаосу і дэградацыі. На думку У.У.Макея, прынцып сацыяльнай справядлівасці першапачаткова лёг у аснову беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі. Сёння відавочна правільнасць абранай стратэгіі: выбарачная прыватызацыя, прыярытэт нацыянальнага кап-італу і выбарачны падыход да зарубежных інвестараў, захаванне дзяржаўнай уласнасці з моцнай сацыяльнай палітыкай.

За апошнія 15 гадоў у Беларусі сфарміравана адзіная нацыя, няма ўнутранага разладу і супярэчнасцяў, нацыя, аб’яднаная вакол свайго лідэра, як сказаў выступаючы. У свой час беларускі народ зрабіў мудры выбар на карысць стварэння сацыяльна-арыентаванай эканомікі і суверэннага развіцця краіны на падставе ўласнага вопыту і пад кіраўніцтвам народнага палітычнага лідэра. Дзякуючы гэтаму выбару мы змаглі пабудаваць дзяржаву, якая здольная канкурыраваць ва ўмовах жорсткай сусветнай канкурэнцыі, змаглі сфармі- раваць беларускую нацыю – адзі- ную і з’яднаную, здольную дынамі- чна развівацца.

Усе выступаючыя выказвалі свае думкі па абмяркоўваемым пытанні, дзяліліся вопытам практычнай работы. А выснова семінара-нарады такая: ідэалогія павінна быць непарыўна звязана з жыццём, рэальным сектарам эканомікі, служыць выхаванню грамадзянскай адказнасці, духоўнасці і садзейнічаць усведамленню асабістага дачынення чалавека да лёсу ўсёй дзяржавы. Для выканання гэтай задачы неабходна пастаянна ўдасканальвацца і шукаць новыя формы работы з людзьмі.Падрыхтавала А.ПАШКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *