В райисполкоме

Общество

Аб эфектыўнасці мер дзяржаўнай падтрымкі суб’ектаў гаспадарання раёна і бізнес-планавання ў 2009 годзе і задачах на 2010 год праінфармавала намеснік старшыні райвыканкама В.В.Дзямешка.

Асноўныя паказчыкі бізнес-планаў развіцця – выручку і рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) не выканалі сем прадпрыемстваў або 46,7 працэнта з 15 уключаных у рэспубліканскую сістэму маніторынгу бізнес-планавання і ўлічаных статыстыкай.

У асноўным прадпрыемствамі не выканана па адным паказчыку з двух кантралюемых, за выключэннем КУСГП “Дубраўка”, “Кублічы”, якія не дасягнулі запланаванага ўзроўню рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі і выручкі ад рэалізацыі. Найбольш неспрыяльная сітуацыя склалася ў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.

Прыніжаны кантроль за выкананнем паказчыкаў бізнес-планаў прывёў да таго, што па выніках 2009 года не забяспечылі ўмоў прадстаўлення дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.06.2007г. №265 “Аб Дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007-2010 гады” ПУП “Ушацкі агароднінасушыльны завод” і ААТ “Прамкамбінат”. Дзякуючы дзеянню дадзенага Указа льготы па падатках па ПУП “Ушацкі каапнарыхтпрам” і ПМК-66 склалі 25 мільёнаў і 116,4 мільёна рублёў адпаведна.

За невыкананне ў 2009 годзе паказчыкаў бізнес-планаў развіцця прадпрыемстваў, нізкую якасць іх падрыхтоўкі на 2010 год, шэраг кіраўнікоў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

З мэтай сістэматычнага кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў эканамічныя службы арганізацый раёна абавязаны праводзіць штомесячны аналіз выканання паказчыкаў бізнес-планаў і штоквартальна гэтыя пытанні павінны разглядацца на ўзроўні намесніка старшыні райвыканкама.

 

 

 

 

 

Як рэалізаваны мерапрыемствы ў 2009 годзе, накіраваныя на паляпшэнне тэхнічнага стану жыллёвага фонду, што знаходзіцца на балансе УП ЖКГ і мерах па ўдасканальванні гэтай работы ў далейшым, далажыў дырэктар УП ЖКГ Ушацкага раёна М.П.Несцярэнка.

У 2009 годзе на капітальны рамонт жылога фонду было выкарыстана 566,5 мільёна рублёў, у тым ліку асігнаванні бюджэту – 266,4 мільёна рублёў і 300,1 мільёна рублёў — адлічэнні з жыхароў на капітальны рамонт.

На бягучы рамонт за мінулы год выкарыстана 69 мільёнаў рублёў. Уласнымі сіламі УП ЖКГ выкананы касметычны рамонт месцаў агульнага карыстання, сямі пад’ездаў, адрамантавана і ўстаноўлена больш 100 лавак, 25 пясочніц. Работнікамі прадпрыемства адрамантавана каля тысячы квадратных метраў дахавага пакрыцця дамоў. Для падрыхтоўкі жылых дамоў да ацяпляльнага сезона праводзіўся планава-папераджальны рамонт запорнай арматуры сістэмы водаправода і ацяплення. Выкананы работы па замене аварыйных трубаправодаў, шкленні месцаў агульнага карыстання, рамонце ацяпляльных печаў. У зімовы перыяд рэгулярна праводзілася ачыстка дахаў ад наледзі, снегу, падсыпка вуліц.

З мэтай якаснага правядзення работ па ўтрыманні і эксплуатацыі жыллёвага фонду ў 2010 годзе на капітальны рамонт будзе выкарыстана 99,45 мільёна бюджэтных сродкаў, з жыхароў плануецца сабраць 340,67 мільёна рублёў. У выніку будзе выкарыстана 440,12 мільёна рублёў.

У тытульным спісе капітальнага рамонту жыллёвага фонду на 2010 год уключаны дамы №№6, 8 па вулі- цы Савецкай, №№ 19, 30 па вуліцы Фрунзе.

У 2011 годзе плануецца капітальна адрамантаваць дамы №№ 2, 8 па вуліцы Ленінскай, № 12 па вуліцы Дзяржынскага.

У планах на 2012 год капітальны рамонт жылога дома №4 па вуліцы Камсамольскай, дома №38 па вуліцы Савецкай, дома №3 па вулі- цы Ленінскай.

У 2013 годзе намечана капітальна адрамантаваць дамы №11 і 15 па вуліцы Садовай, дом №4 у вёсцы Градзянец.

Звернута асаблівая ўвага на якаснае выкананне падраднымі арганізацыямі работ па капітальным рамонце аб’ектаў жыллёвага фонду.

Каб выканаць намечанае, кватэранаймальнікам неабходна пагасіць запазычанасць за аказаныя камунальныя паслугі з мэтай збору ў поўным аб’ёме сродкаў, што адлічваюцца на капітальны рамонт жыллёвага фонду.

ПАДТРЫМКА МОЛАДЗІ

Арганізацыя і меры па ўдасканальванні работы з моладдзю абмеркаваны на прыкладзе Ушацкага райспажыўтаварыства – адной з арганізацый раёна, дзе працуе найбольшая колькасць моладзі – 161 чалавек або 28,4 працэнта ад усіх занятых. З іх 31 – у адміністрацыйна-кіраўніцкім апараце, 130 – прадаўцы, повары, рабочыя. Большасць з іх жанчыны – 133 або 82,6 працэнта.

Моладзь выбіраецца ў кіруючыя органы спажыўтаварыства – два чалавекі ўваходзяць у склад упаўнаважаных, адзін – член рэвізійнай камісіі, тры – у рэзерве кіруючых кадраў на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Белкаапсаюза. На пасадах, звязаных з матэрыяльнай адказнасцю, працуе 97 чалавек.

Вялікая ўвага праўленнем спажыўтаварыства ўдзяляецца падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў. На час праходжання вытворчай практыкі, перападрыхтоўкі, стажыроўкі замацоўваюцца вопытныя настаўнікі.

З мэтай сацыяльнай абароны моладзі, стварэння неабходных прававых, эканамічных, бытавых і арганізацыйных умоў і гарантый для прафесійнага станаўлення, садзейнічання іх духоўнаму, культур



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *