Накануне профессионального праздника в Ушачском районном Доме культуры чествовали лучших труженников села

К профессиональному празднику Сельское хозяйство Экономика и малый бизнес

Прыгожых дзяўчат у нацыянальных касцюмах, шматлікіх удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, выставы народных майстроў і гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства ў раённым Доме культуры можна назіраць пры правядзенні многіх святочных мерапрыемстваў. У чый гонар ладзілася апошняе, якое праходзіла ў мінулую пятніцу, падказвалі прыгожыя караваі, выстаўленыя на самым пачэсным месцы ў фае. Ды і першыя рады глядацкай залы былі запоўнены выключна работнікамі сельгаспрадпрыемстваў. Напярэдадні прафесійнага свята Ушаччына ўшаноўвала лепшых працаўнікоў сяла.Няма нічога больш пастаяннага у сённяшнім дынамічным жыцці, чым праца сялян. Якія б тэхналогіі не ўкараняліся ў вытворчасць прадукцыі палёў і фермаў, рукі чалавека – самыя незамянімыя. Таму ў раёне шануюць і паважаюць намаганні работнікаў аграрнага сектара, бо для таго каб на нашых сталах заўсёды быў каравай хлеба і шклянка малака, ім прыходзіцца працаваць літаральна да сёмага поту. Аб гэтым гаварыў падчас свайго выступлення старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч, які засяродзіў ўвагу прысутных на выніках сельскагаспадарчага года, у якім гаспадаркі раёна сабралі адзін з лепшых за апошнія дзесяцігоддзі ўраджай збожжавых, добра падрыхтаваліся да зімы, нарыхтаваўшы звыш 27 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што за лічбамі – праца механізатараў і жывёлаводаў, кіраўнікоў і спецыялістаў, адзначыў гаспадаркі і працаўнікоў, якія прыклалі максімум намаганняў для выканання пастаўленых задач. Словы ўдзячнасці старшыня адрасаваў таксама кіраўніцтву і работнікам устаноў і арганізацый Ушаччыны, якія на працягу года аказвалі дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам.

Сёлета адметным стала тое, што ўзнагароджванню лепшых гаспадарак і перадавікоў папярэднічала ўшанаванне ветэранаў аграрнай галіны, якія папоўнілі рады дэлегацый сельгаспрадпрыемстваў і за асабісты значны ўклад у станаўленне сельскай гаспадаркі раёна атрымалі лісты падзякі з рук старшыні райвыканкама. “Прыемна што нас не забываюць, цэняць нашу нялёгкую працу”, – казаў былы старшыня калгаса імя Леніна і дырэктар ільнозавода Пётр Мечыслававіч Мажэйка, колькасць працоўных узнагарод на грудзях якога можна параўнаць хіба што з колькасцю ўзнагарод ветэрана-франтавіка.З асаблівай гордасцю старшыня райвыканкама ўзнагародзіў кіраўнікоў нашых “маякоў” вытворчасці – пераможцаў раённых спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых арганізацый за дасягненне лепшых паказчыкаў. Трэба адзначыць, што для большасці прысутных, якія выдатна разбіраюцца ў справах галіны, гэтыя вынікі не сталі нечаканымі: “Ну хто? Ільюшына, “Дземенец” ды Дольцы!” – казалі ў зале яшчэ да пачатку цырымоніі. І калі кіраўнік “Ільюшынскага” Сяргей Анатольевіч Халімоненка атрымаў грамату за перамогу ў вытворчасці зерня, то Іван Піліпавічам Дарошчанка падымаўся на сцэну тройчы – акрамя ўзнагарод за лепшыя паказчыкі ў нарыхтоўцы травяных кармоў і вытворчасці малака ён атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі. ААТ “Дземенец” традыцыйна дабілася вышэйшага паказчыка ўраджайнасці збожжавых Дырэктар таварыства Аляксандр Віктаравіч Шарыпенка ўздымаўся на сцэну за Дыпломам у дадзенай намінацыі. 

Таксама старшыня райвыканкама ўручыў Дыпломы і грашовыя прэміі экіпажам зернеўборачных камбайнаў, якія адкрылі ўзнагароджанне пераможцаў у індывідуальных намінацыях. Сярод іншых можна вылучыць працоўнае дасягненне камбайнера КУСГП “Глыбачаны” Аляксандра Аляксандравіча Малахава, які адзін, без памочніка, намалаціў 1168 тон зерня, прычым зрабіў гэта не на вялікім КЗС-1218 “Палессе”, а на КЗС-10К!

Пасля традыцыйных слоў віншаванняў і ўдзячнасці цэлую працоўную армію ўзнагароджваў начальнік райсельгасхарча Аляксандр Аляксандравіч Чэрнікаў. Пад апладысменты калег і гасцей свята падымаліся на сцэну пераможцы спаборніцтваў сярод вадзіцеляў і механізатараў.Саня наш сёння як міністр!” – жартавалі прадстаўнікі дэлегацыі КУСГП “Арэхаўна” над маладым механізатарам Аляксандрам Мікалаевічам Гусёнкам, які не часта апранае парадны касцюм. Ды і многія іншыя з яго калег адчуваюць сябе намнога больш ўпэўнена за рулём. Сярод іх – прадстаўнікі розных пакаленняў. Асабліва яскрава гэта было відаць падчас узнагароджання камбайнераў кормаўборачных машын, дзе ў тройку лепшых трапілі выдатны прафесіянал ААТ “Ільюшынскі” Уладзімір Уладзіміравіч Лёля, прыгаданы А.М.Гусёнак і ўмудроны вопытам Васіль Мікалаевіч Сапега, ветэран працы з КУСГП “Глыбачаны”.

Дарэчы, толькі дэлегацыі апошняй гаспадаркі і КУСГП “Вялікадолецкае” не былі цалкам мужчынскімі, у чым заслуга руплівых жанчын-жывёлаводаў. Глыбачанскія даглядчыцы занялі першыя два радкі сярод аператараў на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, трэцім стала звяно Зоі Міхайлаўны Клачок з КУСГП “Вялікадолецкае”. Лепшыя аператары машыннага даення таксама “прапісаліся” ў гэтым сельгаспрадпрыемстве.

Акрамя названых працаўнікоў, заслужаныя ўзнагароды атрымалі маладыя механізатары і вадзіцелі гаспадарак – конкурс сярод іх праводзіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Андрэй Смаляк стаў не толькі лепшым сярод маладых камбайнераў раёна, але і сярод больш вопытных вялікадолецкіх калег. Калі б не выкананне шматлікіх іншых відаў работ, то значна больш, чым выніковыя 877 тон зерня перавёз бы на трактары (!) Аляксандр Селезень з ААТ “Ільюшынскі”. З паказчыкам у 977 тон перамогу сярод маладых вадзіцеляў атрымаў Арцём Аўсіевіч, які таксама працаваў у “Ільюшынскім”.Разам з пажаданнямі поспехаў у нялёгкай дзейнасці старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Мікалаевіч Круглік уручыў заслужаныя ўзнагароды некаторым працаўнікам. Падзяка рэспубліканскага прафсаюза аб’яўлена старшыні прафсаюзнай арганізацыі “Райаграсэрвіса” Мікалаю Макаравічу Пятніцы, абласнога – механізатару ААТ “Дземенец” Анатолю Валер’евічу Грачову, дырэктар жа КУСГП “Глыбачаны” Сяргей Іванавіч Кірпічонак узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага абкама прафсаюзаў работнікаў АПК.Ну і якое ж свята аграрыяў без каравая! Пасля таго, як усе ўзнагароды знайшлі сваіх герояў, першым яго атрымаў В.В.Родзіч, а потым усе прысутныя ў зале ўдзельнікі і госці свята змаглі паспрабаваць водар і смак прыгожых свежых боханаў, якія былі выпечаны гаспадаркамі для традыцыйнага конкурсу. Вынікі яго агучыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка, якая ўзначаліла аўтарытэтнае журы, – перамогу атрымаў каравай ільюшынскіх майстроў – гаспадаркі, у якой сёлета самы важкі намалот хлеба.На вышыні былі ў гэты вечар і працаўнікі культурнай нівы Ушаччыны, падарыўшыя цудоўны святочны настрой, магчымасць па-сапраўднаму адпачыць і павесяліцца падчас канцэртнай праграмы. На гэты раз артысты арганізавалі тэатралізаванае прадстаўленне, а цырымонія ўзнагароджання суправаджалася яркімі вакальнымі выступленнямі. На “ўра” ўспрымалі гледачы рознажанравыя нумары народнага калектыву “Весялуха” Бешанковіцкага раённага Дома культуры, ну а сапраўдным сюрпрызам стала з’яўленне на сцэне Віктара Каліны – спявак, які прыехаў ва Ушачы з запланаваным сольным канцэртам, даведаўшыся пра ўрачыстасць, вырашыў падарыць працаўнікам сяла некалькі песень. Думаецца, што пасля такога “ходу”, колькасць прыхільнікаў яго творчасці ў нашым раёне павялічыцца.

Як павінна павялічыцца і вытворчасць асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў наступныя гады, бо самае галоўнае, што для гэтага трэба, у нас ёсць – адданыя сваёй справе і сваёй зямлі людзі. Тыя, хто 365 дзён у годзе працуе на мехдварах, фермах, палях, на складах. А за ўзнагародамі і пашанай справа не стане.

Д.РАМАНОЎСКІ



1 комментарий по теме “Накануне профессионального праздника в Ушачском районном Доме культуры чествовали лучших труженников села

  1. Сам праздник был не плохой, оцениваю его из 100 на 40, что не мало я считаю для нашего района. На более что то лучшее, пока что рановато говорить. Хочу выделить не которые аспекты которые были мной замечены, хотя и сидел я на самых последних рядах. Так вот:
    1. Украшение сцены, может я чего то и не досмотрел но расскажу то что я увидел, само оформление — какое к чёрту С ПРАЗДНИКОМ, сразу же задаю вопрос себе — а с каким это праздником ? м ? если я бы просто прохожим которому захотелось зайти заглянуть я бы так и не понял что тут происходит. Сам задник сцены мне что то напоминает из вооружённых сил РБ. Не знаю как Вам, но мне очень. Сам просто служил.
    2. Караваи — почему куски этих самых караваев, лежат в мусорном ведре. Я так и не понял. НО !!! самое что меня поставило это когда начали милые девушки — выносить их в зал. Да и ведущая сказала — каждый может попробовать — извините мы в каком веке то живём ??? вроде бы 21 век на дворе, а самые простые методы гигиены мы так и не научились соблюдать. Я к чему это кланю, а к тому что — где салфетки ? в зале более 300 человек и каждый если отломает по кусочку, а мы все разные люди, у каждого свои болячки и т.д. не буду вдаваться в подробности. Но давать всем отламывать по кусочку было противно, лично мне. У кого руки грязные, у кого что. ужас. за это должно быть стыдно. ВСЕМ кто это придумал.
    3. Артисты — как я понял из всей это статьи, и все кто был на этом замечательном концерте — день сельского хозяйства. Где хоть одна песня была про сельское хозяйство ? Про Беларусь да были. Но выделить нужно было именно ДЕНЬ СЕЛЬСКОГО ХОЗЯЙСТВА.
    4. Виктор Калина — попал на концерт случайно, да и всем кто хотел попасть на халяву, попали. Это не шансон, это Блатняк который взял к нам приехал показать кто тут крутой и т.д. одно хорошо что это был концерт продолжительностью 2 часа. Но и то под конец уже было тяжело слушать. И ещё что за мода ходить оп залу ? и пожимать всем мужикам руки ? что он этим хотел показать ? мне то же не понятно. Вот и всё.
    P.S. ко всему выше сказанному хочу сказать и оценить всё мероприятие не на высшем уровне, а что то чуть ниже среднего. Я думаю: что мы можем показать и более лучший результат как в организации, так и в проведении такого рода мероприятий.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *