Как выбрать обогреватель?

Калейдоскоп

Па-першае, трэба вызначыцца, для якіх мэт вам патрэбны абагравальнік, паколькі ён бывае розных тыпаў і магутнасці. Дом, гараж, катэдж, офіс? Колькі квадратных метраў? Ці ацепліваецца памяшканне, у якім ён будзе стаяць? Ад магутнасці напрамую залежыць плошча, якую ён можа абагрэць. На адзін квадратны метр плошчы неацепліваемага памяшкання з добрай цеплаізаляцыяй патрэбна не меней 100 Вт, а калі Вы жадаеце набыць абагравальнік дамоў, каб не мерзнуць у моцныя маразы, то ў пакой плошчай 20-25 метраў квадратных дастаткова абагравальніка і на паўтара кілавата.

Абагравальнікі бываюць наступных тыпаў: масленыя, інфрачырвоныя, цеплавентылятары, цеплавыя пушкі, канвектары, электракамінцы. Сёння мы раскажам пра прынцып работы масленага абагравальніка.

Самымі распаўсюджанымі абагравальнікамі з’яўляюцца менавіта масленыя. Прынцып работы вельмі просты: электрычная спіраль або керамічны награвальнік напальваюцца і перадаюць цяпло ў мінеральнае масла, якое награвае корпус, а ён у сваю чаргу паветра ў памяшканні. Калі масла закіпіць – спрацуе клапан бяспекі. Акрамя гэтага ў іх прадугледжаны тэрмазасцерагальнікі, якія адключаюць агрэгат пры перагрэве. І нават калі абагравальнік перакуліцца, усё роўна не будзе бяды, таксама спрацуе рэжым абароны.

Маслены абагравальнік складаецца з некалькіх секцый. Чым іх болей, тым хутчэй нагрэецца паветра. Прычым, калі мы возьмем абагравальнік з аднолькавай магутнасцю, але рознай колькасцю секцый, то ўбачым, што там, дзе секцый меней, ён нагрэцца мацней. Аптымальней за ўсё набываць на 10-15 секцый.

Кожны абагравальнік сушыць паветра. Таму пажадана выбіраць мадэль, дзе ёсць устроены увільгатняльнік з вентылятарам.

Масленыя абагравальнікі лічацца экалагічна чыстымі і выдатна падыходзяць для пастаяннага абагрэву кватэры, аднак цяпло ў вялікім пакоі будзе награвацца нераўнамерна. Канечне, лепш масленыя абагравальнікі з вентылятарамі, якія разганяюць паветра па пакоі. Да працоўнай тэмпературы такія абагравальнікі награваюцца марудна, каля 20-30 хвілін, аднак і намнога даўжэй захоўваюць цяпло.

На танных масленых прыборах можна ўручную ўстанаўліваць тэмпературу нагрэву з дакладнасцю да 5 градусаў. На дарагіх мадэлях валадарыць электроніка, ёсць пульты дыстанцыйнага кіравання. А на самім радыятары – дысплей, на якім бачна інфармацыя аб прыборы. Намнога вышэй (да паўградуса) і дакладнасць выстаўляемай інфармацыі.

І так, масленыя абагравальнікі самыя бяспечныя. не спальваюць кісларод, бясшумныя і простыя ў кіраванні. З недахопаў: яны цяжкія і марудна награваюцца.

У. КЛЯПЕЦ.

Расказ пра абагравальнікі іншых тыпаў мы працягнем у наступных нумарах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *