Кредит на ремонт

Калейдоскоп

Для выканання будаўнічых работ кожны ўласнік можа асобна звярнуцца ў райвыканкам для кансультацыі на атрыманне льготнага крэдыту ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006г. №75 “Аб выдзяленні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў”. У адпаведнасці з гэтым дакументам жыхары нашага раёна могуць атрымаць ільготны крэдыт на капітальны рамонт і рэканструкцыю свайго жылля, будаўніцтва гаспадарчых памяшканняў і інжынерных сетак (цепла-, вода, газазабеспячэння, каналізацыі).
Права на атрыманне льготнага крэдыту маюць грамадзяне, у якіх сукупны даход на кожнага члена сям’і не перавышае двухкратны сярэднямесячны сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек, вылічаны за 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спісы. На сённяшні дзень памер гэтага даходу складае 919240 рублёў. Ільготны крэдыт выдаецца грамадзянам, уласнікам жылых памяшканняў, год пабудовы якіх не менш за 15 гадоў, пастаянна пражываючых і працуючых у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Максімальны памер крэдыту складае 90% кошту адпаведнай паслугі, але не можа перавышаць 300 базавых велічынь, што складае на сённяшні дзень 10,5 мільёна рублёў.

Згодна з указам крэдыт выдзяляецца ў безнаяўнай форме тэрмінам на 10 гадоў. За карыстанне ім грамадзянін аплачвае банку 3 працэнты гадавых. Для ўключэння ў спісы на атрыманне такога крэдыту жыхары Ушацкага раёна могуць звярнуцца ў аддзел ЖКГ райвыканкама (кабінет №38).

А.МЯЛЕШКА.
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *