Пейте чаи на травах, чтобы не заболеть или выздороветь быстрее!

Здравоохранение

Паболей піць – гэта пры прастудзе вам параіць любы ўрач. Пераконваць нікога ў гаючых уласцівасцях адвараў, настояў, упэўнена. нікога не трэба. Усе мы з дзяцінства пры прастудзе пілі ліпавы чай, са зверабою, чабору ну  і, канечне, з малінніку. Калі не нарыхтавалі зёлак улетку самі, то можна набыць іх у аптэцы як паасобку, так і ў выглядзе спецыяльна падрыхтаваных збораў.

Пасля аб’яднання двух карпусоў «Лясных азёр» у прасторным пераходзе знайшлося месца і такой важнай кропцы, як фітабар. А гэта, што і казаць – самае запатрабаванае месца ў санаторыі, паколькі практычна кожнаму наведвальніку прапісваюцца травяныя напіткі або кіслародныя кактэйлі. Па інфармацыі медыцынскай сястры па дыетычным харчаванні Валянціны Кісловай – у санаторыі адпускаюцца фітачаі каля 14 найменняў, у склад якіх уваходзяць зборы больш чым з 10 траў. Для павышэння імунітэту, супакойваючыя, эндаэкалагічныя, што выводзяць солі цяжкіх металаў, для пахудзення.

Кіслародныя кактэйлі – асабліва любімыя пацыентамі, таму што смачныя і лёгка засвойваюцца і ў залежнасці ад асновы (сокі, травы) таксама выконваюць розныя функцыі, у прыватнасці пазбаўляюць ад хранічнай стамляльнасці .

І сёння мы параім вам некалькі рэцэптаў чаяў, якія дапамогуць не захварэць  ці хутчэй выздаравіць.

У фітабары санаторыя прапаноўваць чай «Вітамінны», у аснове якога даступныя ўсім расліны: шыпшына, парасткі чарніц, плады рабіны, глогу, ароніі, лісты суніц, чорнай парэчкі, маліны і корань салодкі. Дададзім, што прыведзены вышэй рэцэпт чаю не толькі здольны павысіць імунітэт, але і паспрыяць хутчэйшаму выздараўленню, паколькі сунічнік і шыпшына ўтрымліваюць аспірын прыроднага паходжання, маліна – эфектыўны патагонны сродак, салодка ўваходзіць практычна ва ўсе лекавыя сродкі ад кашлю.

Пры прастудзе вельмі эфектыўныя чаі з імбірам (прадаецца і ў пакетах у аддзелах спецый і ў свежым выглядзе ў магазіне «Родны кут», а таксама гатовыя чаі з імбірам ёсць у «Чайнай лаўцы» ). Рэцэпт чаю можа быць самым разнастайным, на ваш густ, для гэтага варта пракіпяціць 10 хвілін нацёрты на тарцы або дробна парэзаны свежы імбір (на літр – 5-10 сантыметраў кораню) і далучыць у кіпень чорны або зялёны чай, лімон, карыцу, гваздзік, кардамон – усё, што вы любіце па гусце. Лічыцца, што чай з імбірам дапамагае не толькі пры кашлі і нямоцнай прастудзе, але і пры бранхіце і пнеўманіі. Аднак яго не варта піць пры высокай тэмпературы, паколькі імбір спрыяе выпрацоўцы цяпла ў арганізме, а таксама хоць ён і спрыяе пераварванню стравы, не рэкамендуецца тым, у каго ёсць язва страўніка ці дванаццаціперснай кішкі.

Незаменныя лекавыя напіткі пры прастудзе – чаі з ягад маліны, журавін, парэчак, ажыны.

Вольга КАРАЛЕНКА.

На здымку: кіслародны кактэйль адпускае Алена Рыбчынская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *