Небезопасная «еда». Будьте внимательны — мелкие предметы для детей представляют большую опасность

Здравоохранение

Дзеці – вельмі дапытлівыя. Яны адкрываюць для сябе свет усімі даступнымі спосабамі, у тым ліку спрабуючы яго “на смак”. Нярэдка ў рот яны кладуць не ежу і ласункі, а прадметы, якія могуць пагражаць іх здароўю і нават жыццю.

Звычайна малышы праглынаюць дробныя рэчы: дэталі ад цацак, манеты, гузікі, костачкі ад садавіны. Пасля гэтага яны, як правіла, адчуваюць сябе нармальна, а такія прадметы самастойна выходзяць на працягу 2-3 сутак. Інакш – з буйнымі іншароднымі целамі, а таксама тымі, што маюць вострыя краі (іголка, шпілька, значок). Яны могуць затрымацца ў аддзелах страўнікава-кішачнага тракту і выклікаць сур’ёзныя ўскладненні – аж да перфарацыі яго сценкі і кровацячэння. Асаблівую небяспеку прадстаўляюць дыскавыя батарэйкі: яны выдзяляюць агрэсіўныя хімічныя рэчывы і выклікаюць апёк стрававода. Буйная рэч часта перакрывае прасвет стрававода, што праяўляецца пяршэннем, багатым слінацёкам, а ў некаторых выпадках ікаўкай, млоснасцю і рвотай. Становіцца немагчымым прыём ежы і вадкасці.

Пры любым падазрэнні на наяўнасць іншароднага цела ў страўнікава-кішачным тракце маленькага пацыента неабходна тэрмінова даставіць у бальніцу. У дамашніх умовах не варта спрабаваць выцягнуць, вытрасці ці “праштурхнуць” прадмет далей у страўнік, напрыклад, пры дапамозе хлебнага мякішу – падобнымі дзеяннямі можна толькі нашкодзіць!

Нагадаю простыя, але эфектыўныя метады прафілактыкі траплення іншародных целаў у дзіцячы арганізм. Не пакідайце малыша без нагляду, абавязкова хавайце ад яго дробныя прадметы. Будзьце ўважлівыя пры выбары цацак: яна павінны адпавядаць узросту дзіцяці, не мець дробных дэталяў і тых, што лёгка адломваюцца. Не дазваляйце малым размаўляць падчас прыёму ежы і не карміце іх прадуктамі з костачкамі і семечкамі.

Т.БУМАЖЭНКА, урач-педыятр Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *