Кого отправляют в ЛТП

Общество

У судзе часта разглядаюцца справы аб накіраванні грамадзян ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Так, у 2009 годзе такіх спраў было 20, з іх па 18 іскі задаволены, а па двух адмоўлены. Сёлета 7 грамадзян накіраваны ў прафілакторый, а адна справа спынена. Таму хочацца растлумачыць парадак і ўмовы накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Належаць прымусоваму лячэнню грамадзяне:

– хворыя хранічным алкагалізмам, наркаманіяй або таксікаманіяй, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення ці пад уздзеяннем наркатычных і іншых сродкаў. Былі папярэджаны аб магчымасці накіравання, і на працягу года пасля папярэджання зноў здзяйснялі правапарушэнні ў тым жа стане;

– грамадзяне, якія абавязаны кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, у выпадку сістэматычнага парушэння гэтымі грамадзянамі працоўнай дысцыпліны з-за злоўжывання алкаголю, наркатычных і іншых адурманьваючых сродкаў.

Не накіроўваюцца ў прафілакторый грамадзяне:

– не дасягнуўшыя 18-гадовага ўзросту; мужчыны старэй 60, а жанчыны 55 гадоў; цяжарныя жанчыны і якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да года; інваліды 1 і 2 груп, а таксама грамадзяне, у якіх выяўлены захворванні, пры якіх нельга знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі (пералік гэтых захворванняў зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя).

Грамадзяне могуць быць накіраваны судом у лячэбна-працоўны прафілакторый на 12 месяцаў, тэрмін вылічаецца ў месяцах з часу прыёму ў адпаведны прафілакторый.

Я.КЛАЧОК,

кансультант суда Ушацкага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *