Пятое Всебелорусское народное собрание пройдёт 22-23 июня в Минске

Общество

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 мая падпісаў указ нумар 164 “Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу”. Рашэнне аб скліканні 22–23 чэрвеня ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт прыняў у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016–2020 гады.

“Праграма будзе абсалютна рэалістычнай, а не манілаўшчынай. Мы будзем планаваць, зыходзячы з нашых магчымасцей. У тым, што мы можам значна дабавіць, няма ніякіх сумненняў. Залог гэтага – мадэрнізацыя, якую мы правялі”, – падкрэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі мадэрнізацыя закранула не толькі такія галіны, як сельская гаспадарка або дрэваапрацоўка, але вялікія сродкі за мінулыя гады ўкладзены ў прамысловасць. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што з улікам хвалепадобнага развіцця сусветнай эканомікі на змену крызісным з’явам абавязкова прыйдзе рост. “Гэта яшчэ больш узмоцніць нашы магчымасці. Таму што павінны даць аддачу мадэрнізаваныя прадпрыемствы, а іх вялікая колькасць. І мы не спыняемся. Пры ўсіх складанасцях галоўная наша задача – мадэрнізацыя і абнаўленне вытворчасці на інавацыйнай аснове”, – сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што неабходны больш маштабны падыход у ацэнцы вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Гэта не адна, а ўжо некалькі пяцігадовых перыядаў. “Мы больш за ўсё гаворым, што крызіс, але забываем сказаць, што зроблена за гэты час. А зроблена нямала. І, грунтуючыся на гэтым, нам трэба зрабіць значны рывок”, – падкрэсліў беларускі лідар. Адказваючы на існуючае меркаванне, што ад правядзення Усебеларускага народнага сходу варта было б адмовіцца ў складаны час, Аляксандр Лукашэнка сказаў: “У такі час людзям патрэбны арыенціры. Людзям трэба паказаць, як будзем жыць заўтра. Не баючыся сказаць праўду, што мы нешта не зрабілі, недапрацавалі”. “Праграму мы робім рэалістычную. Яна для таго і робіцца, каб быць рэалістычнай і паказаць шляхі выхаду з існуючага становішча і напрамкі руху наперад”, – рэзюмаваў Прэзідэнт.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *