Тема недели. Образование: итоги и перспективы

Общество

У Беларусі ўступная кампанія прайшла зладжана. Аб гэтым заявіла намеснік прэм’ер­міністра, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе Наталля Качанава. Кантроль ажыццяўляўся на ўсіх этапах уступнай кампаніі: ад цэнтралізаванага тэсціравання да залічэння ва ўстановы адукацыі. Было задзейнічана ў гэтай рабоце 1955 чалавек, з іх 203 – супрацоўнікі дзяржкантролю.

У бягучым годзе ўстановы адукацыі скончылі 57,4 тыс. чалавек. ЦТ праходзілі 98,6 тыс. чалавек, уступныя іспыты ва ўстановы вышэйшай адукацыі здавалі 18,7 тыс. чалавек, у ССНУ – 14,2 тыс. юнакоў і дзяўчат.

Сёлета абітурыенты атрымалі 309 максімальных рэзультатаў – 100 балаў (у мінулым годзе было 277 найвышэйшых ацэнак). Прычым тры абітурыенты па ўсіх трох тэстах атрымалі 100 балаў. Амаль 80 працэнтаў абітурыентаў, якія атрымалі 100 балаў па двух прадметах, – выпускнікі ўстаноў адукацыі, размешчаных у рэгіёнах.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што ў Беларусі ўдасканаляць структуру ЦТ. Пасля таго як добра будзе ўкаранёна профільнае навучанне, у ЦТ з’явіцца дадатковая частка С для профільных класаў. Гэту трэцюю частку тэста абітурыенту будзе неабходна выканаць пры паступленнi на спецыяльнасцi, дзе вывучаемы на павышаным узроўні прадмет будзе профільным. Паводле слоў міністра, сёння тэсты разлічаны на ўсіх абітурыентаў – і тых, хто вельмі добра ведае прадмет, і тых, хто слабейшы. У тэстах ёсць як стандартныя заданні, так і павышанай складанасці ў рамках школьнай праграмы. Калі ў ЦТ не будзе складаных заданняў, усе будуць здаваць тэсціраванне на 100 балаў, што прывядзе да вялікай колькасці пытанняў. Яшчэ адна навацыя, якая плануецца да ўвядзення з наступнага года, – магчымасць здачы ЦТ адразу па чатырох прадметах. Таксама чакаецца, што сертыфікаты па ЦТ будуць сапраўднымі на працягу двух гадоў. Гэтыя новаўвядзенні пачнуць дзейні­чаць пасля ўступлення ў сілу адпаведнага ўказа.

У гэтым годзе таксама не было ніякіх праблем з камплектаваннем першых курсаў педагагічных ВНУ – як на бюджэтную, так і на платную формы навучання. Былі пэўныя праблемы з запаўненнем месц ва ўстановах адукацыі, якія рыхтуюць кадры для машынабудавання.

Школы Беларусі поўнасцю ўкамплектаваны настаўнікамі, у тым ліку ў Мінску. Дэфіцыту кадраў няма, усяго ў новым навучальным упершыню пачнуць працаваць больш як 5 тыс. педработнікаў.

Да 2020 года ўсе падручнікі, а іх каля 200, будуць перавыдадзены. Сёння над стварэннем падручнікаў працуюць аўтарскія калектывы, педагогі са стажам.

Белта

Што датычыцца базавых падручнікаў, то такіх у гэтым годзе ўжо выдадзена два. Паводле слоў намесніка прэм’ер­міністра, яны сапраўды добрай якасці, цікавыя, лёгкія для ўспрымання. Таксама ідзе ўдасканаленне вучэбных праграм.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *