Нужно ли согласие соседей, чтобы продать свою часть дома? Объясняет специалист

Правовая консультация

Паступіўшыя да нас два прававыя пытанні мы адрасавалі натарыусу Ушацкай натарыяльнай канторы Жанне Леанідаўне КАВАЛЕНКА.

– Пасля разводу дачка засталася са мной, а былая жонка выйшла замуж,  пражывае па іншым адрасе, хоць і прапісана (зарэгістравана) у нашай кватэры. Наша дачка вучыцца на другім курсе, ці магу я здзейсніць якія­-небудзь здзелкі з кватэрай на карысць дачкі без удзелу былой жонкі? Дарэчы, кватэра была пабудавана ў шлюбе, аднак усе плацяжы – камунальныя і пагашэнне крэдытаў – рабіліся толькі мной.

– Калі маёмасць набывалася ў шлюбе, то адпаведна артыкула 23 Кодэкса аб шлюбе і сям’і яна з’яўляецца агульнай маёмасцю, нават калі шлюб скасаваны. Таму ніякіх аперацый па адчужэнні кватэры без згоды былой жонкі ажыццяўляць нельга. Калі паміж вамі пры падзеле кватэры паўстаюць спрэчкі аб памеры долі кожнага з вас, то магчыма суд возьме да ўвагі тую акалічнасць, што крэдыт, атрыманы на набыццё кватэры, выплачваўся вамі асабіста пасля скасавання шлюбу. Пры гэтым інтарэсы паўналетняй дачкі не ўлічваюцца.

– Хачу прадаць сваю частку дома. Ці патрэбна для гэтага згода іншых суседзяў? Што рабіць, калі яны не згодны?

– Пры пасведчанні дагавора куплі­-продажу натарыус патрабуе ад кожнага з усіх удзельнікаў долевай уласнасці адмову ад першачарговага права набыцця долі на тых умовах і па тым кошце, па якім яна прадаецца. Калі яны не пагаджаюцца, вы можаце перадаць ім заяву аб сваім намеры прадаць сваю долю іншай асобе з указаннем кошту і іншых умоў, на якіх будзе рабіцца адчужэнне. Калі яны адмовяцца ад набыцця або не набудуць на працягу месяца са дня іх паведамлення аб намеры, кошце, за якую яна прадаецца, або іншых умовах, то натарыус завярае дагавор куплі­продажу з іншай (пабочнай) асобай. Калі ваша доля прадаецца аднаму з удзельнікаў долевай уласнасці – паведамляць іншым удзельнікам не трэба.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *