В гололедицу за руль? Будьте осторожны и соблюдайте правила

Профилактика и безопасность

Ва ўмовах моцнай галалёдзіцы лепш, канечне, адмовіцца ад паездак. І ўсё ж бываюць выпадкі, калі без аўтамабіля ніяк. У такім разе рэкамендуецца выконваць шэраг простых правілаў.

Пакідайце дастатковую для манеўра прастору, паколькі снег і лёд змяншаюць счапныя ўласцівасці з дарогай, а гэта прыводзіць да павелічэння тармазнога шляху. Трымайце дыстанцыю ў разы тры большую за звычайную.

Сканцэнтруйцеся на дарозе: выключце магнітолу, не размаўляйце па мабільным тэлефоне, звядзіце да мінімуму гутаркі з пасажырамі.

Аддавайце перавагу добра знаёмым дарогам. Звяртайце асаблівую ўвагу на абмежавальныя знакі, на таблічкі “галалёдзіца”. Будзьце пільнымі, калі праязджаеце перакрыжаванні, асабліва нерэгулюемыя.

Падтрымлівайце ў чысціні знешнія святлопрыборы: заўважыць ваш аўтамабіль на дарозе ў моцны снегапад нялёгка нават з уключанымі фарамі.

Улічвайце спецыфіку кіравання з папраўкай на масу і тып прываду аўто. Машыне невялікай вагі складаней зрушыцца з месца, а цяжкія аўтамабілі звычайна маюць вялікі тармазны шлях (асабліва на гладкім лёдзе).

У заднепрывадных машын на заснежанай паверхні можа назірацца занос задняй часткі ўлева ці ўправа. Тут дапаможа абсталяванне сістэмай кантролю счаплення з дарогай.

Працуйце педалямі плаўна. Любое рэзкае націсканне можа справакаваць занос і страту кантролю над машынай.

Калі калёсы прабуксоўваюць (напрыклад, на пад’ёме ці ў сугробе), спрабуйце пачынаць рух з другой перадачы.

На слізкай паверхні тармазіце адначасова педаллю і рухавіком – так дасягаецца найбольш павольнае зніжэнне хуткасці. Калі адбыўся занос задняй восі, руль трэба павярнуць у накірунку змяшчэння аўто. Калі машына пярэднепрывадная – плаўна павялічце газ, калі заднепрывадная – зменшыце ступень націскання на акселератар.

І апошняе: не забывайцеся прышпільвацца рамянямі бяспекі!

А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *