Кражи имущества с дачных домов доминируют в оперативных сводках РОВД

Закон - один для всех

Крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян працягваюць дамініраваць у аператыўных зводках раённага аддзела ўнутраных спраў. Аб’ектам злачынных замахаў у большасці выпадкаў становяцца дачы. Выяўляюцца ж такія факты звычайна ў сакавіку-красавіку, калі гаспадары дачных участкаў прыязджаюць туды пасля працяглай “зімоўкі”.

Як паказвае практыка, зламыснікі часта крадуць з дач посуд, прадукты харчавання, электраінструменты. “Карыстаецца попытам” у іх чорны і каляровы металалом, будаўнічыя матэрыялы.

Галоўнай праблемай у раскрыцці такіх злачынстваў з’яўляецца тое, што паміж крадзяжом і момантам яго выяўлення праходзіць шмат часу – раскрыць яго па гарачых слядах становіцца практычна немагчыма. Складана ўстанавіць сведак, губляюцца сляды, а ў зламыснікаў ёсць час, каб схаваць ці збыць накрадзенае.

Зразумела, лепш прадухіліць крадзеж. Найбольш эфектыўнай мерай па захаванні маёмасці з’яўляецца абсталяванне дач ахоўнай сігналізацыяй (падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства). Калі ж такой магчымасці няма, мэтазгодна выкарыстаць простыя парады. Па-першае, не пакідайце на дачы каштоўныя рэчы. Забірайце іх з сабой у горад ці пакідайце на захоўванне добра знаёмым людзям, якія пастаянна пражываюць у населеным пункце, дзе размешчана ваша дача. Папрасіце іх наглядаць за вашым домам. Зрабіце максімальна цяжкім доступ у жыллё пабочным асобам: устанавіце моцныя дзверы, абсталюйце іх складанымі замкамі, на вокны пастаўце рашоткі. Калі крадзеж усё ж адбыўся, неадкладна паведаміце пра гэта ў райаддзел міліцыі і да прыезду праваахоўнікаў нічога не чапайце.

Нячыстым жа на руку грамадзянам хачу нагадаць, што любое злачынства рана ці позна будзе выяўлена – і за яго давядзецца адказваць перад законам. Згодна з ч.2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за здзейснены крадзеж з пранікненнем у жыллё можна пазбавіцца волі на тэрмін аж да 4 гадоў.

А.АНДРОСАЎ, часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *