Сарочынскі
З цяплом без дроў
У той час як энергетыкі закончылі работы па замене ліній у Мажэйчыне, па вуліцах Прыазёрнай і Школьнай Слабады і чакаюць прыёмкі аб’екта, сяльчане падаюць заявы на правядзенне электраацяплення. І раней дзесяць чалавек чакалі гэтай падзеі, а непасрэднае перападключэнне ліній актывізавала вяскоўцаў. Канчаткова па ўсёй вёсцы рэканструкцыя завершыцца ў наступнай пяцігодцы.
Глыбачанскі
Тры старыя дамы
знесены ў канцы верасня ў вёсках Васілевічы, Рацькава і Усвіца. Менавіта на такую колькасць выдзяляліся бюджэтныя сродкі, а выйграла тэндар УП ЖКГ Ушацкага раёна. Усяго ў рэестры пустуючых па сельсавеце 55 пабудоў.
Жарскі
Планавае азеляненне
На тэрыторыі сельсавета працягваецца азеляненне: 50 дрэў і 60 кустарнікаў высаджана нядаўна ўздоўж вуліцы Міра ў Жарах, а таксама вакол помнікаў вызваленцам і мірным жыхарам у абодвух населеных пунктах. У карыснай справе на чале са старшынёй сельвыканкама Святланай Міхейкай прынялі ўдзел Ігар Лёля, Ала Селезень, Вячаслаў Маслюк, Ірына Пасах.
Ад падставак да пляцовак
У добраўпарадкаванні не бывае дробязяў. У аграгарадку Ільюшына, вёсках Вашкова, Старое Сяло дарожнікі абнавілі аўтобусныя прыпынкі і пляцоўкі, а ў Жарах і Гуце камунальнікі ўстанавілі падстаўкі пад кантэйнеры, пафарбавалі іх і паставілі агароджу.
Кубліцкі
Новы асфальт
пакладзены па вуліцы Партызанскай у аграгарадку Кублічы. Рамонт палатна працягласцю 690 метраў – гэта планавы аб’ект дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №105 на шашы Кублічы-Ідута.
Чакаюць яркія прыпынкі
Пашарэла на вуліцы, значыць трэба дадаць штучных яркіх фарбаў. Так вырашылі актывісткі сельсавета Вольга Кляпец, Алена Анецька, Таццяна Коршун, Святлана Піскун і пафарбавалі аўтобусныя прыпынкі ў аграгарадку Кублічы, вёсках Селішча, Баяршчына, Зерчаніцы. Фарбу выдзеліла ДРБУ-105, а арганізоўвалі работы і непасрэдна ўдзельнічалі ў іх старшыня сельвыканкама Марыя Ярмош і кіраўнік справамі Алена Чырвоная.
Вольга КАРАЛЕНКА