Богатый туристический потенциал ушачского края нужно активнее рекламировать

Общество

Багаты турыстычны патэнцыял Ушацкага краю адзначаюць госці і з блізкага, і з далёкага замежжа. Дастаткова зараз праехаць, для прыкладу, па дубраўска-вяркудскім баку і вы ўбачыце несумненны доказ – на берагах азёр месцамі выраслі сапраўдныя палатачныя гарадкі. Але гэта так званы “дзікі” турызм. Для таго каб накіраваць паток аматараў адпачынку на нашых азёрах і ў “цывілізаваныя” месцы іх канечне неабходна прывабна “падаць”, выклікаць цікавасць патэнцыяльных наведвальнікаў. Гэта адзін з асноўных пунктаў мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Беларусь гасцінная” на 2016-2020 гады ва Ушацкім раёне. На мінулым тыдні ход іх выканання стаў галоўнай тэмай пасяджэння экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры райвыканкаме.

Рэклама з’яўляецца рухавіком не толькі гандлю, але і турбізнесу. У наш час магчымасцей паведаміць аб сабе, прапанаваць свае паслугі – хоць адбаўляй, але ці ўсе гэтым карыстаюцца? З работай, якая праводзіцца ў дадзеным напрамку зацікаўленымі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі, членаў савета знаёміла намеснік дырэктара ФСК “Ураджай” Таццяна Леанідаўна Шарына. Інфармацыя аб турыстычных магчымасцях раёна, праведзеных і запланаваных мерапрыемствах размешчана і абнаўляецца на сайтах раённага выканаўчага камітэта і фізкультурна-спартыўнага клуба. Аддзелам ідэалагічнай работы, спорту і турызму райвыканкама выраблены інвестыцыйны стэнд і турыстычны банер “Запрашаем на Ушаччыну”. Гэта дарэчы, бо адшукаць які-небудзь турыстычны аб’ект раёна на карце-схеме, размешчанай на трасе Полацк-Мінск ля Сарочына праблематычна – палотнішча ад часу стала зусім непрэзентабельнага выгляду і патрабуе замены.

Дапамагае прыцягненню патэнцыяльных кліентаў і так званая “схаваная” рэклама – выпуск і продаж буклетаў, брашур, сувенірнай прадукцыі. Гэтым займаецца райспажыўтаварыства, аддзел адукацыі, спорту і турызму, санаторый “Лясныя азёры”, ДЛГУ “Ушацкі лясгас”. Банер для рэкламы санаторыя “Лясныя азёры” хутка ўстановяць на аўтадарозе Р-46. Наогул, менавіта гэта ўстанова з’яўляецца прыкладам папулярызацыі сваіх паслуг. У бягучым годзе санаторый прыняў удзел у турыстычных выставах у Літве, Латвіі, Эстоніі, Ізраілі і Расіі. Ушацкі лясгас, які мае сваю паляўнічую гаспадарку і Дом паляўнічага, удзельнічаў у міжнароднай спецыялізаванай выставе ў Мінску, турыстычны патэнцыял раёна рэкламаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падчас сталічнага форуму “Адпачынак-2017” і сумесна з аддзелам эканомікі ў Віцебску на VI Міжнародным эканамічным форуме “Інавацыі.Інвестыцыі.Перспектывы”.

Пастаянна працуе над вырабам шырокага асартыменту сувенірнай прадукцыі Дом рамёстваў – роспісы на вырабах з дрэва, лялькі, кераміка, вышыўкі многа чаго іншага з выявамі прыцягальных мясцін і знакавых аб’ектаў Ушаччыны пастаянна можна набыць у гэтай установе культуры. Дарэчы за паўгоддзе дадзенай прадукцыі рэалізавана на 1150 рублёў.

Нягледзечы на перспектывы і рэкламную кампанію, з інвестыцыямі пакуль тугавата – не спяшаюцца бізнесмены ўкладваць сродкі ва ўшацкія краявіды. Ды і колькасць аграэкасядзіб падрасла нязначна: у красавіку мінулага года адкрыў “Домік у вёсцы” Уладзімір Коўшаль з Красоўшчыны Сарочынскага сельсавета і на тэрыторыі раёна стала 9 аб’ектаў сельскага турызму. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Віцебшчыны не так і мала. І хоць на сайце практычна кожнага райвыканкама нашай вобласці вы прачытаеце, што іх раён “край унікальнай прыроды” і “незвычайнай маляўнічасці”, аб’ектыўна ў гэтым плане яны прайграюць нашаму з яго колькасцю водных аб’ектаў і лясоў. Калі ж параўнаць Ушаччыну з падобнымі рэгіёнамі, напрыклад, з Браслаўшчынай, то там каля дзвюх соцень толькі афіцыйна зарэгістраваных аграсядзіб…

Зразумела, што мала назваць так дом на беразе возера, трэба стварыць хаця б мінімальныя ўмовы для гасцей. Са стартавым капіталам можа дапамагчы “Белаграпрамбанк”. Разам з яго прадстаўнікамі праведзены семінары па арганізацыі аграэкатурызму ў Сарочынскім, Жарскім і Вялікадолецкім сельсаветах, але, як бачна, вялікага эфекту гэта пакуль не дало.

На пасяджэнні савета якраз і ішла гаворка аб тым, як надаць развіццю турыстычных паслуг “другое дыханне”. Для гэтага акрамя рэкламных кампаній арганізацыям усіх форм уласнасці, якія аказваюць паслугі па прыёме гасцей і турыстаў, неабходна і сістэмна працаваць над добраўпарадкаваннем тэрыторыі, якасцю паслуг, узважана падыходзіць да фарміравання кошту на іх. Напрыклад, у аграсядзібах “Мікалаеўскі пасад” і “Апельсін” з наведвальнікамі праблем няма, хутчэй з іх колькасцю – у разгар сезона існуе нават чарга. Гаспадары гэтых аб’ектаў зараз ў рэкламе і не маюць асаблівай патрэбы – за яе працуе “сарафаннае радыё”, калі пасля заканчэння адпачынку задаволеныя госці не толькі вяртаюцца сюды зноў, а і раяць сядзібы сябрам і знаёмым.

Члены савета абмеркавалі вынікі выканання экспарту турыстычных паслуг у другім квартале бягучага года, прааналізавалі прычыны яго невыканання – сярод іх як аб’етыўныя, так і недапрацоўкі, на якія суб’ектам гаспадарання будзе ўказана.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



3 комментария по теме “Богатый туристический потенциал ушачского края нужно активнее рекламировать

  1. «Банер, карта-схема…» следующим по логике в этой цепочке должен был быть клубочек путеводный 😉 Люди, очнитесь, XXI век на дворе, половина ушачских бабушек смартфоны юзает. Информационное поле уже лет 20 как переместилась в виртуальное пространство. И если информации о природных красотах Ушаччины и её богатом рекреационном потенциале нет в интернете, можете хоть всё Сорочино банерами обтянуть и информационными стендами заставить, НЕ ПОМОЖЕТ!!!
    Я никого не хочу обидеть, но о каком «экспертно-координационном совете» идёт речь? Откуда там взялись эксперты? Не пора ли наконец признать, что каждый должен заниматься своим делом: санаторий – лечить и оздоравливать; физкультурники из общества «Урожай» — прыгать, бегать и метать; банкиры – оказывать финансовые услуги; агроэкофермеры – кормить, поить и развлекать гостей, а вопросами инвестиционной политики (тем более в такой непростой области как въездной и внутренний туризм) должны заниматься профессионалы.

  2. Может редакция озаботится наконец работой интернет-версии сайта? Открываю статью, под которой указано наличие комментария. Комментария нет? Технический сбой? Или так в ушачском масштабе реализуется право на свободу слова и плюрализм мнений?

  3. В ответ на свой комментарий к статье получил по электронке письмо, в котором неизвестный мне автор в достаточно корректной но несколько нервной форме высказал претензию, мол критиковать все мастера, а вот слабо хоть что-то предложить?
    По существу претензии должен заметить, что для разработки полноценной и работоспособной программы развития туристического потенциала района лично у меня не достаточно: а) информации; б) квалификации; в) полномочий; г)ресурсов и финансовых возможностей. Однако определённые рекомендации общего характера я дам, причём совершенно бесплатно ;).
    Первое, чем следует заняться – это разработка чёткого плана действий. Да, я знаю, что по проекту «Стратегии устойчивого развития Витебской области на 2016-20 гг» наш район включен в региональный кластер оздоровительного туризма «Лепель – Ушачи – Докшицы». Но объективно говоря там речь идёт всего лишь о санатории «Лесные озера». И надеяться на то, что здравница вытащит весь район – как минимум наивно. Построить второй санаторий сегодня просто не реально. Поэтому привлекать туриста придётся иными методами. Первое, что приходит на ум: а давайте подходить к вопросу комплексно и развивать сразу все направления, включая событийный, познавательный, агро-эко, ностальгический, экстремальный и т.д., и т.п. Хоть что-нибудь да выстрелит. А завертится хотя бы одно направление, на процес наложится эффект мультипликации, и пошло-поехало. Почему бы нет? Одна загвоздка – для развития большинства этих направлений в районе отсутствует как материальная база так и кадровый потенциал. Распыление сил и средств в этих условиях – залог неминуемого краха.
    На мой взгляд единственное, что нам сегодня в принципе по силам – это гастрономический туризм. Правда, и здесь нужно для начала хорошо подумать над выбором главной «изюминки». На мой взгляд это может быть не одно блюдо, а как минимум три-четыре-пять: в расчёте на вкусы мужчин, женщин и детей. Т.е. алкогольный напиток, мясное блюдо, изысканное кондитерское изделие и сладость. Что касается алкоголя и сладостей, то потенциально овощесушильный завод вполне способен произвести и хорошее ягодное вино (наливки, старки на основе спирта-дистилята), и приличную ягодную пастилу-зефир. Мужчинам (и не только) полагаю понравится ушацкая печанёўка в разных вариациях, для женщин можно разработать какой-нибудь местный штрудель с ягодно-фруктовой начинкой. Я не претендую на истину в последней инстанции, варианты могут быть другими, это – вопрос рабочий.
    Однако иметь продукт мало. Его следует правильно подать и активно продвигать на рынке. Для этого нужен сайт. Красивый, яркий, броский. Он должен внушать посетителю предчувствие удовольствий и незабываемых впечатлений ещё до самого визита на Ушаччину. Не мене важным моментом в развитии туристического потенциала является создание туристического бренда – символа, образа, ассоциирущегося у потенциального гостя с нашим районом.
    Как видно из вышесказанного (а это лишь незначительный фрагмент), работы – дофига и трошки.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *