С Днём защитников Отечества и Вооружённых Сил Республики Беларусь!

Общество

Дарагія жыхары Ушаччыны!

Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама са слаўным юбілеем – 100-годдзем Узброеных Сіл Беларусі!

Кожны, чыёй справай жыцця стала абарона нашай роднай краіны, заслугоўвае самых цёплых, шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. Ва ўсе часы ў Беларусі нязменнай павагай карысталіся людзі, гонар мун­дзіру для якіх – не проста высокія словы. Мы па праве можам ганарыцца абаронцамі Айчыны, якія вось ужо напрацягу стагоддзя стаяць на варце нашай бяспекі.

Мы аддаём даніну павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за подзвіг і мужнасць, праяўленыя ў гады суровых выпрабаванняў, ганарымся тымі, хто з доблесцю выконваў інтэрнацыянальны абавязак. Мы выказваем вялікую ўдзячнасць людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё высакароднай справе служэння Айчыне, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй, а таксама тым, хто мірнай працай умацоўвае наша нацыянальнае багацце.

Жадаем усім, хто ў любы момант гатовы абараняць родную Беларусь, шчасця, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *