Программа проведения праздничных мероприятий, посвящённых 95-летию со дня рождения Василя Быкова

Общество

ПРАГРАМА

правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 95-годдзю са дня нараджэння
Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “На сцяжынцы жыцця”

17 чэрвеня 2019 г.

Адкрыццё літаратурнага Тыдня, прысвечанага 95-годдзю са дня нараджэння В.Быкава, раённы конкурс вакальных калектываў “Спявай, душа!” – пляцоўка ля Кубліцкага сельскага Дома культуры, 15.00-16.30.

18 чэрвеня 2019 г.

Трансляцыя відэаролікаў і мультымедыйных слайдаў пра жыццёвы і творчы шлях В.Быкава – фае Кубліцкага сельскага Дома культуры (1 паверх), 11.00-13.00.

Літаратурная гасцёўня “Творчы шлях В.Быкава. Асобы падыход да тэмы вайны ў творчасці” – Кубліцкая бібліятэка, 11.00-13.00.

19 чэрвеня 2019 г.

Канцэртная праграма з элементамі тэатралізацыі “На сцяжынцы жыцця” – в.Бычкі, пляцоўка насупраць музея-сядзібы В.Быкава, 11.00-12.30.

Экскурсіі па сядзібе-музеі – на працягу дня.

20 чэрвеня 2019 г.

Адкрыты кінапаказ “Па матывах аповесцяў і расказаў В.Быкава” – фае Кубліцкага сельскага Дома культуры (1 паверх), 10.00-16.00.

21 чэрвеня 2019 г.

Закрыццё літаратурнага Тыдня, прысвечанага 95-годдзю са дня нараджэння В.Быкава. Канцэртная праграма творчых калектываў сельскіх устаноў культуры і раённага цэнтра культуры і народнай творчасці – сквер па вул. Ленінскай г.п.Ушачы, 15.00-16.30.

* * *

З 17 па 20 чэрвеня ў рабочы час у фае Кубліцкага сельскага Дома культуры будзе працаваць выстава “Жыццё і творчасць В.Быкава”. 19 чэрвеня ў в.Бычкі на пляцоўцы насупраць музея-сядзібы В.Быкава будуць дэманстравацца выставы Дома рамёстваў і Ушацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (10.00-14.00). 21 чэрвеня ўсе названыя выставы можна будзе ўбачыць у скверы па вуліцы Ленінскай гарпасёлка (14.30-17.00).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *