Профессиональный праздник ушачских газовиков

Общество

У гэтыя выхадныя, 5 верасня, сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі адной з самых складаных і адказных сфер – газавай прамысловасці. Праца гэтых людзей вельмі важная, бо ад іх залежыць бесперабойнасць работы многіх галін гаспадаркі і, канечне, камфортныя ўмовы жыцця грамадзян.

 

 

Поспех у любой справе – зладжаныя прафесійныя дзеянні і дысцыпліна. Гэтую заканамернасць добра ведаюць ва Ушацкім філіяле УП “Віцебскаблгаз”. Нездарма ў апошні час іх дзейнасць усё больш запатрабавана, а ад людзей можна пачуць толькі словы ўдзячнасці за добра арганізаваную работу. Штодзень газавікі выконваюць сваю сапраўды складаную справу, бо газ – тая рэч, дзе не павінна быць ніякіх памылак і недахопаў.

Аб’ёмы вытворчасці паступова павялічваюцца. У цяперашні час праводзіцца газіфікацыя кааператыва “Лясны” ў раёне лясгаса: вядуцца вулічныя работы і ўнутраны мантаж. Да ацяпляльнага сезону плануецца завяршыць гэтыя работы і прыродны газ паступіць да 49 абанентаў. Праводзіцца газіфікацыя жыллёва-будаўнічага кааператыва №11 у гарпасёлку, у планах на гэты год таксама правесці газіфікацыю ЖБК №10. Гэта толькі асноўныя аб’екты бягучага года. Пастаянна падтрымліваецца эксплуатацыя іншых аб’ектаў газазабеспячэння. Праводзяцца прафілактычныя агляды газаправодаў, сочаць за належным парадкам на прылягаючых да іх тэрыторыях, бесперабойна дастаўляецца звадкаваны газ у балонах па гарпасёлку і населеных пунктах раёна.

На наступны, 2011 год, філіялам намечана выкананне новых, больш складаных задач. У першую чаргу газіфікацыя чатырох кааператываў – двух у аграгарадку Арэхаўна, аднаго ў вёсцы Градзянец і “Зарэчнага” ў гарпасёлку. Дарэчы, апошні кааператыў самы вялікі, работы ўскладняцца яшчэ і тым, што весці газ трэба праз рэчку, але такія цяжкасці ніколькі не пужаюць газавікоў, яны ведаюць, што паспяхова справяцца з чарговай задачай, – упэўнены дырэктар філіяла Д.Г.Талан.

Пасля наведвання тэрыторыі прадпрыемства засталіся самыя лепшыя ўражанні ад наведзенага тут парадку. У мінулым годзе зроблена рэканструкцыя будынка, а ў гэтым сваімі сіламі праведзена добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі. Прыведзены ў належны стан супрацьпажарны вадаём, пашыраны стаяначныя пляцоўкі, пасаджаны кветкі, зроблены малыя архітэктурныя формы. Увесь персанал прыкладае намаганні па навядзенні і падтрыманні чысціні і парадку.

Гэты дружны і згуртаваны калектыў, які ўсё больш маладзее, паказвае добрыя вынікі не толькі ў вытворчасці, але і ў спорце, мастацкай самадзейнасці. На традыцыйнай спартакіядзе сярод філіялаў УП “Віцебскаблгаз” ужо другі год запар сталі першымі ў перацягванні каната. У.Чобат заняў другое месца ў падыманні гіры, а Н. Яроменка стала трэцяй у асабістым першынстве па мнагабор’і. Дарэчы, здароваму ладу жыцця і спорту ў філіяле ўдзяляецца вялікая ўвага – ёсць валейбольная пляцоўка і трэнажорны зал.

Напярэдадні прафесійнага свята калектыў “Ушачырайгаза” сабраўся разам на ўрачыстае мерапрыемства, дзе былі падведзены вынікі работы і адзначаны лепшыя. Так, да Дня работнікаў газавай прамысловасці Ганаровай граматай РВУ “Ушачырайгаз” узнагароджаны вадзіцель У.І.Чобат, майстар А.В.Пугач, токар А.Я.Аўдочанка. За дасягненне высокіх паказчыкаў у працы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву падзяка РВУ “Ушачырайгаз” аб’яўлена электрагазазваршчыку А.У.Футарману, слесару А.М.Ляхаву, прыёмшчыку заказаў Н.К.Яроменка, вадзіцелям А.І.Аўдошка і С.С.Барысёнку.

Ацэнена работа ўшацкіх газавікоў на абласным узроўні. Падзяка УП “Віцебскаблгаз” аб’яўлена слесару па эксплуатацыі і рамонце падземных газаправода

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *