Во ходе акции «Профсоюзы -аграриям» труженикам села Ушаччины переданы дезсредства и оказана финансовая помощь

Общество

Усе прафсаюзныя арганізацыі краіны аб’ядноўваюць намаганні ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Для дадатковых мер па абароне работнікаў, занятых на вясенне-палявых работах, у жывёлагадоў­лі, на Ушаччыне зараз праходзіць акцыя “Прафсаюзы – аграрыям”. Рэспубліканскім і абласным камітэтамі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу перададзены дэзінфіцыруючыя сродкі для працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. На гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Кацярына Аляксандраўна Рэут перадала дэзсродкі старшыням “пярвічак” чатырох гаспадарак раёна – КУСГП “Глыбачаны” (на здымку), ААТ “Ільюшынскі”, “Агра-Селішча”, “Дземенец”.

– У цяперашняй сітуацыі кожны з нас выдатна разумее, што трэба выкарыстоўваць сродкі абароны і берагчы сваё здароўе. Дзякуй за клопат, сапраўды, такая дапамога не будзе лішняй, – адзначалі прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнай “пярвічкі” ў Глыбачанах.

А раённае аб’яднанне прафсаюзаў у ходзе акцыі аказала фінансавую дапамогу КУСГП “Вялікадолецкае” са сродкаў, якія паступілі ў “касу ўзаемадапамогі”. Яны таксама будуць накіраваны на набыццё антысептычных сродкаў, масак. Грамадскі інспектар па ахове працы раённага аб’яднання расказаў членам калектыву, як правільна карыстацца сродкамі абароны, праводзіць дэзінфекцыю працоўных месцаў і памяшканняў агульнага карыстання.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *