Весело и познавательно проходит на Ушаччине акция «Каникулы без дыма и огня»

Профилактика и безопасность

Ва Ушацкім раёне насычана праходзіць акцыя «Канікулы без дыму і агню»

– Як здорава пакатацца на выратавальнай лодцы! А можна прымерыць спецыяльны касцюм і кінуць круг? – не хавалі захаплення на беразе возера Вечалля наведвальнікі школьнага лагера, калі ўшацкія выратавальнікі арганізавалі для іх спецыяльнае мерапрыемства. Як правільна паводзіць сябе на вадзе і паблізу вадаёмаў работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях растлумачылі нагляднымі прыкладамі. Дзеці змаглі пазнаёміцца і з выратавальнымі сродкамі, якія маюцца на ўзбраенні аддзела.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” ў раёне ўжо прайшло мноства прафілактычных мерапрыемстваў. Напрыклад, пра важныя правілы бяспекі вялікадолецкія школьнікі даведаліся ў гульнявой форме, для іх была арганізавана цікавая экскурсія на пажарны аварыйна-выратавальны пост у аграгарадку (на здымку).

Таксама ў рамках акцыі ўшацкія выратавальнікі запрашаюць дзяцей і іх бацькоў паўдзельнічаць у фотаконкурсе. Умовы простыя – трэба зрабіць сэлфі з атрыбутыкай МНС (гэта могуць быць тэматычныя размалёўкі, каскі, фуражкі ці нават пажарная машына) і даслаць на электронны адрас райаддзела mchs_uhachi@rescue01.vitebsk.by. Лепшыя фота выберуць да Дня пажарнай службы – 25 ліпеня, а пераможцы будуць заахвочаны падарункамі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *