С первым комсомольским поручением

Общество

Знамянальная падзея для дзесяці вучняў 9 класа Ільюшынскай школы адбылася ў дні святкавання 90-годдзя ЛКСМБ. У гэты дзень нашы дзевяцікласнікі сталі членамі БРСМ. Уручалі білеты хлопцам і дзяўчатам настаўнікі А.А.Крывапушчанка і Г.А.Цвяцінская, чый лёс быў цесна звязаны з камсамолам.

Так, Ганна Антонаўна расказала вучням пра сваё камсамольскае юнацтва. У гады студэнцтва яна была членам камітэта камсамола інстытута, адказвала за ідэйна-выхаваўчую работу, за што была ўзнагароджана Ганаровай граматай ЦК ВЛКСМ і памятным камсамольскім значком, які і зараз беражэ як памяць аб камсамольскай маладосці.

Зацікавілі вучняў шматлікія ўзнагароды Антаніны Аркадзьеўны. Сярод іх памятныя значкі ЦК ВЛКСМ і ЦК ЛКСМБ за актыўную і самаадданую працу з падрастаючым пакаленнем, за развіццё дзіцячага і юнацкага спорту.

Першае камсамольскае даручэнне атрымалі вучні 9 класа. Яны пабывалі ў вёсцы Вашкова, у якой летам жыве Анатоль Сцяпанавіч Дук, імя якога занесена ў кнігу “Памяць. Ушацкі раён”.

Колькі аптымізму, юнацкага запалу было ў вачах Анатоля Сцяпанавіча, калі ён расказваў, як працаваў ва Усесаюзным піянерскім лагеры “Артэк”. Гэта была сапраўдная краіна Піянерыі. Шмат добрых традыцый прыжыліся ў нас на Ушаччыне ў той час, калі А.С.Дук працаваў старшым піянерскім важатым ва Ушацкай школе, у райкаме, Віцебскім абкаме камсамола, а потым у ЦК ЛКСМБ, дзе ён быў загадчыкам вучэбнай часці Рэспубліканскай школы камсамольскага актыву.

Вучні слухалі з вялікай цікавасцю, потым павіншавалі Анатоля Сцяпанавіча з 90-годдзем ЛКСМБ і сфатаграфаваліся на памяць.

І.КАЗАЧОНАК,

завуч Ільюшынскай АСШ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *