От коронавируса можно… застраховаться!

Здравоохранение

Страхаванне ад небяспечных захворванняў – від не новы, але дапоўнены варыянт “Здароўе ІV” з’явіўся толькі ў сакавіку гэтага года і зараз з’яўляецца вельмі запатрабаваным. На сённяшні момант у раёне добраахвотна ўжо заключана 63 такіх дагаворы, прычым 32 з іх – пасля 1 кастрычніка. І нічога дзіўнага ў гэтым няма. Увесь свет “накрыла” другая хваля ўспышкі каранавіруса, а гэтае захворванне таксама ўваходзіць у спіс асабліва небяспечных.

Варыянт страхавання “Здароўе IV” кампенсуе вам часовую страту працаздольнасці таксама пры заражэнні воспай, чумой, халерай, віруснымі гепатытам, малярыяй, тыфам, дыфтэрыяй, сібірскай язвай, слупняком і шэрагам іншых інфекцый.

Дагавор заключаецца тэрмінам на год, а страхавы ўзнос складае адзін працэнт ад страхавой сумы. Яе памер складае не меней 2 тысяч рублёў, калі ад небяспечных захворванняў сваіх работнікаў страхуе юрыдычная асоба, і ад 3 тысяч рублёў – калі фізічная. – У выпадку захворвання каранавірусам пры часовай страце працаздольнасці да 21 дня выплачваецца 15 працэнтаў ад страхавой сумы: адпаведна 300 і 450 рублёў. Пры знаходжанні на бальнічным звыш 21 каляндарнага дня вы атрымаеце 20 працэнтаў ад сумы: 400 рублёў, калі страхавала арганізацыя і 600 – калі дагавор заключылі самі.

Юрыдычная асоба можа выплочваць страхавы ўзнос як аднаразова, так і ў два этапы або паквартальна, фізічная – толькі адным узносам – адразу 30 рублёў. Дагавор уступае ў сілу праз два каляндарныя дні пасля ўплаты ўзносу ці першай яго часткі. Такія ж умовы і пры любым іншым захворванні, што ўваходзіць у пералік.

А.СЕВЕРЫНА, вядучы спецыяліст аддзела аказання страхавых паслуг па Ушацкім раёне.

Дарэчы

  • Сваіх работнікаў ад каранавіруса застрахавалі такія прыватныя фірмы, як “Ніксілбуд” і “Прамбудлід”. А пра супрацоўнікаў “Белдзяржстраху” яшчэ вясной паклапацілася прафсаюзная арганізацыя ўстановы.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *