О вреде курения — через игру. Ушачские спасатели провели интеллектуальную игру“No Smoking Quiz” с посетителями «Ландыша»

Профилактика и безопасность

Пасля спусташальнага пажару ў Маскве ў 1634 годзе, прычынай якога аказалася курэнне, продаж тытуню, яго ўжыванне ці проста захоўванне ў доме было строга забаронена – парушальнікам адсякалі галаву.

Прыхільнасць да курэння ў розныя стагоддзі і ў розных краінах жорстка каралася. У Персіі, напрыклад, вырывалі ноздры, у Англіі парушальнікаў вадзілі па горадзе з пятлёй на шыі, а злосным курцам адсякалі галаву і выстаўлялі з трубкай у роце на ўсеагульны агляд, у Чылі замуроўвалі жыўцом у сцяну. А вось у каралеўстве Бутан забарона на курэнне ў грамадскіх месцах была ўведзена яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзя і захоўваецца да гэтага часу. Пра такія цікавыя факты і многае іншае даведаліся ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні “No Smoking Quiz”, якую ў рамках прафілактычнай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” ушацкія выратавальнікі правялі ў рэстаране “Ландыш” санаторыя “Лясныя азёры”. Тры каманды паспаборнічалі ў ведах правіл бяспекі, сацыяльнай рэкламы МНС, разрадзіў абстаноўку конкурс “Трэйлеры”, які выклікаў столькі версій, што складана было падабраць правільны адказ. А самым складаным, па словах удзельнікаў, аказаўся конкурс “Стаўкі”, у якім былі пытанні з гісторыі тытуню і яго ўплыву на арганізм чалавека. Цяжка было вызначыць пераможцу, паколькі ўсе каманды ўдала спраўляліся з заданнямі. Літаральна ўсе ўдзельнікі гульні атрымалі падарункі ад МНС.

Пра тое, што курэнне з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў, ішла размова і ў працоўных калектывах Ушаччыны – тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы”, ДЮСШ і іншых. Наперадзе яшчэ два этапы акцыі, выратавальнікі рыхтуюць іншыя нетрадыцыйныя спосабы данясення да насельніцтва важнай інфармацыі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *