В День защиты детей воспитанники дома семейного типа в Ореховно принимали поздравления и подарки

Общество

У Міжнародны дзень абароны дзяцей ў доме сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна як заўсёды чакалі гасцей. Па добрай традыцыі да выхаванцаў завітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка разам з прадстаўнікамі аддзела па адукацыі. Кіраўнік раёна павіншаваў дзяцей са святам і перадаў падарункі – як патрэбныя ў быце камплекты дзіцячай пасцельнай бялізны, так і пакеты з салодкімі прэзентамі. У гэты ж святочны дзень сям’ю Залатых чакаў салодкі стол – з атрыманым у якасці падарунка вялікім тортам.

На сённяшні дзень у доме сямейнага тыпу выхоўваецца пяцёра прыёмных дзяцей. “Яны ўсе мае дружныя памочнікі, з энтузіязмам дапамагаюць спраўляцца з хатнімі справамі і на сядзібе. А яшчэ дзеці вельмі чулыя і добрыя, калі заўважаюць, што нешта мяне непакоіць, прыхінуцца і стараюцца ўзняць настрой”, – зазначае мама Анастасія.

Госці пажадалі дзецям весела і з карысцю правесці канікулы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *