В 20 организациях Ушачского района имеются свободные вакансии

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 20 арганізацыях Ушаччыны.

Нямала прапаноў у гаспадарках раёна. Так, ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу інжынера па ахове працы, галоўнага заатэхніка, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, электрагазазваршчыка, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, жывёлавода, вадзіцеля аўтамабіля; “Агра-Селішча” – бухгалтара; “Дземенец” – галоўнага заатэхніка, аператара машыннага даення; племстанцыя – заатэхніка.

Электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі і спецыяліста чакаюць у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; кіраўніка і загадчыка – у аптэцы №65 ­г.п.Ушачы; інспектара па кадрах, повара – ва Ушацкай школе; галоўнага захавальніка фондаў – у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка. Вакансіі бібліятэкара, бібліёграфа і мастака-афарміцеля маюцца ў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме; начальніка аддзела – ва ўпраўленні райсельгасхарча; галоўнага бухгалтара – у ПМК-66; загадчыка аддзела пісем і работы з аўтарскім актывам (са стажам на журналісцкай пасадзе не менш за 3 гады) – у рэдакцыі газеты “Патрыёт”. Выратавальніка-пажарнага запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях; лесніка, вальшчыка лесу, майстра будаўнічых і мантажных (рамонтна-мантажных) работ – лясгас; педагога-арганізатара – раённы цэнтр дзяцей і моладзі; сацыяльнага работніка, швачку і інструктара па працоўнай тэрапіі – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрэбны кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў, мастак-афарміцель, кіраўнік гуртка, загадчык аддзела, асвятляльнік; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны; філіялу аблспажыўтаварыства – начальнік транспартнага аддзела, прадавец, кладаўшчык, вадзіцель аўтамабіля, буфетчык, бармэн.

Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Так, Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па хірургіі, педыятрыі, кардыялогіі, стаматалогіі (артапедыі), тэрапіі, агульнай практыцы, анкалогіі; медыцынскіх сясцёр, акушэрак, зубнога фельчара.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 400 да 1300 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *