21 сентября — Международный день мира

Общество

Рэальнай асновай устойлівага развіцця краін свету ў новым тысячагоддзі павінна стаць адмова ад вайны і насілля. Гэтай мэце адпавядаюць ідэі Міжнароднага дня міру, які па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН, пачынаючы з 2002 года, штогод адзначаецца 21 верасня. У гэты дзень ёсць падстава кожнаму задаць сабе пытанне: “А што зрабіў я, каб на зямлі ніколі не было вайны?”
За гады сваёй дзейнасці грамадскае аб’яднанне “Беларускі Фонд міру” стала адной з самых масавых і ўплывовых арганізацый, сваімі міратворчымі і дабрачыннымі акцыямі набыло вялікі аўтарытэт як у краіне, так і за мяжой.
Шмат добрых спраў на рахунку раённай арганізацыі, якая на ўсіх этапах сваёй дзейнасці рэалізоўвае задачы па ўмацаванні міру. Усе карысныя справы пералічыць немагчыма. Добраахвотны ўзнос у Фонд міру – гэта канкрэтны клопат кожнага чалавека аб міры, шчасці, будучыні.  
У гэты святочны дзень хацелася б пажадаць усім, хто з’яўляецца актыўным правадніком палітыкі Фонду, праз высокае пачуццё грамадзянскасці і надалей будаваць сваё жыццё, будучае нашай краіны. Нам завешчана берагчы мір, а дзеля гэтага трэба працаваць штодня.
Жадаю ўсім членам раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру шчасця, поспехаў і мірнага неба над галавой. Спадзяюся, што сваёй дабрачыннасцю наша аб’яднанне зможа паспрыяць тым, каму патрэбна дапамога, і ўмацаваць мір, які пануе зараз на Беларусі.
Т.МАЛАК,
старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *