Владимир Северин

Общество

З Уладзімірам Северыном маё кароткае знаёмства гэтай восенню адбылося ля яго бацькоўскай хаты. Механізатар заехаў дадому на абед. Працаваў непадалёк на полі.

– Уношу калійныя ўгнаенні, – расказаў Уладзімір. – Трэба думаць пра будучы ўраджай.

– А на якіх работах быў заняты летам?

– Даводзілася нарыхтоўваць кармы, – адказаў ён. – На прэс-падборшчыку ўбіраў сена, салому.

Прыкмеціла, што Уладзімір нешматслоўны, адданы перш за ўсё сваім вытворчым справам. Ён спяшаўся. Але хацелася крыху больш паразмаўляць з вяскоўцам, які ў свой час не падаўся ў горад, застаўся жыць у родным Загор’і, што на беразе возера Оталава, працаваць на роднай зямлі.

У двор выйшла маці Уладзіміра. Яны ўдвух і складаюць невялікую сям’ю, вядуць невялікую гаспадарку.  Бацькі не стала пятнаццаць гадоў таму. Брат жыве ў Наваполацку.

Былі розныя развагі і ва Уладзіміра. Але рашэнне прыняў, застаўся на месцы пасля таго, як адслужыў у пачатку 90-х, набыў прафесію механізатара, скончыўшы Ульскае вучылішча.

Цяпер пастаянна вызначаецца ў працы.

У буднях праходзіць жыццё Уладзіміра Северына. Адна пара года змяняецца наступнай, адна работа, ад якой залежыць стан КУСГП “Дубраўка”, другой. Усё гэта звыклае і зразумелае для сельскага працаўніка. Святы, нават навагодняе, якога чакае,– толькі кароткі перапынак паміж важнымі справамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *