Районный слет клубов юных спасателей-пожарных прошел в Ушачах

Общество

Юныя ды смелыя, спрытныя, умелыя – усё гэта пра ўдзельнікаў раённага злёту клубаў юных выратавальнікаў-пажарных, які прайшоў у мінулую суботу ў райцэнтры. Заявіць пра сябе ў няпростых, аднак надзвычай карысных спаборніцтвах пажадалі каманды Ушацкай, Глыбачанскай і Вялікадолецкай школ.

Дарэчы, вучні першай адразу захапілі лідарскія пазіцыі, прадэманстраваўшы самыя дакладныя і зладжаныя дзеянні ў аглядзе строю, відовішчным баявым разгортванні, што праводзілася на тэрыторыі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1. Ім жа не было роўных у вакальна-харэаграфічных нумарах, прадугледжаных конкурсам “Мюзікл”. А вось з адказамі на пытанні па бяспецы жыццядзейнасці лепш за іншых справілася каманда Глыбачанскай школы.

У агульным заліку вікторыю святкавалі ўшачане, другое месца – у прадстаўнікоў Глыбачкі, трэцяе – у вялікадальчан. Усе ўдзельнікі раённага злёту ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі ад райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Пераможцы ж 22 красавіка прадставяць наш раён на адпаведных абласных спаборніцтвах.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *