Что в арсенале? Итоги комплексных мероприятий

Закон - один для всех

На тэрыторыі Ушацкага раёна з 31 кастрычніка па 4 лістапада бягучага года праводзіліся спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Арсенал”. Асноўныя сілы супрацоўнікаў міліцыі былі накіраваны на прафілактыку правапарушэнняў у сферы абарачэння зброі, выяўленне асоб, якія незаконна захоўваюць агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы.
Падчас правядзення СКМ “Арсенал” правераны асобы, раней судзімыя за злачынствы ў сферы абарачэння зброі ці звязаныя з яе ўжываннем, праведзена тлумачальная работа з насельніцтвам. У выніку праверкі ўмоў захоўвання агнястрэльнай зброі ў індывідуальных уладальнікаў былі выяўлены наступныя парушэнні.
Грамадзянін К., жыхар г.п. Ушачы, захоўваў гладкаствольную паляўнічую стрэльбу ў шафе, каля металічнага сейфа. У адносінах мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл захоўвання зброі, вынесена пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры 17 тысяч 500 рублёў.
Грамадзянін Х., жыхар вёскі Сарочына, захоўваў гладкаствольную паляўнічую стрэльбу з пратэрмінаваным дазволам на яе захоўванне і нашэнне. Складзены адміністрацыйны пратакол, мужчыну давядзецца заплаціць 140 тысяч рублёў.
Паводле артыкула 27 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зброі» зараз грамадзяне змогуць звярнуцца ў РАУС за атрыманнем паўторнага дазволу на зброю толькі па заканчэнні 5 гадоў з дня анулявання папярэдняга.
У грамадзяніна П., жыхара вёскі Малыя Дольцы, у двары супрацоўнікамі Ушацкага РАУС быў знойдзены абрэз гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы. Зброя канфіскавана. Паводле заключэння балістычнай экспертызы, гэты абрэз з’яўляецца агнястрэльнай зброяй, аднак ён не прыдатны для стральбы. Па дадзеным факце вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
Па адмоўных матывах (за здзяйсненне розных правапарушэнняў) анулявана тры дазволы на захоўванне і нашэнне зброі ў індывідуальных уладальнікаў і канфіскавана тры адзінкі гладкаствольнай паляўнічай зброі.
Ушацкі РАУС нагадвае, што за незаконнае абарачэнне зброі, боепрыпасаў, выбухных прылад і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі тэрмінам да 12 гадоў. Асобы, якія добраахвотна здалі зброю, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па тэлефоне «гарачай лініі» Ушацкага РАУС «102» вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконным захоўванні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. За больш падрабязнай інфармацыяй у сферы абарачэння зброі звяртайцеся па тэлефоне 2-23-43 у панядзелак, сераду, пятніцу – з 8 да 13 гадзін, аўторак і чацвер – з 15 да 20, суботу – з 9 да 13 гадзін.
С.ТАРГОНСКІ,  участковы інспектар Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *