За прошлый год в области зарегистрировано 79 фактов фальшивомонетничества

Закон - один для всех

Жыхар Наваполацка набыў ва неўстаноўленым месцы больш за 500 фальшывых грашовых купюр наміналам па 100 долараў ЗША кожная. Выраблены яны былі камбінаваным спосабам афсетнага і кропельна­струйнага друку. У адносінах грамадзяніна выяўлена 7 эпізодаў фальшываманецтва. У снежні 2015­-га мужчына быў асуджаны і атрымаў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 11 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

За мінулы год на Віцебшчыне зарэгістравана 79 фактаў фальшываманецтва, з якіх раскрыта 7 і ўстаноўлена адна асоба. З абароту канфіскавана падробленай валюты па курсе Нацыянальнага банка на суму звыш 1,2 мільярда рублёў. Найбольшая колькасць фактаў збыту рэгіструецца ў Віцебску, у рэгіёнах яны адзінкавыя. Узровень раскрыцця такіх злачынстваў як у вобласці, так і ў рэспубліцы застаецца нізкім.

Як правіла ў большасці выпадкаў з фальшыўкамі затрымліваюцца грамадзяне, якія памыляюцца ў сапраўднасці здаваемай імі валюты ці беларускіх рублёў. Яны да адказнасці не прыцягваюцца. Збыт падразумявае выпуск у абарачэнне падробленых грошай ці каштоўных папер і заключаецца ў аплаце імі тавару, размене, дарэнні і інш. Збытам прызнаюцца  любыя дзеянні, звязаныя з выпускам фальшывых грошай у абарачэнне, пры гэтым не мае значэння, хто іх збываў і як яны аказаліся ў вінаватага. Галоўнае, каб вінаватая асоба ўсведамляла, што збывае падробленыя грашовыя знакі.

Аналіз зарэгістраваных фактаў фальшываманецтва паказвае, што часцей за ўсё збываюцца падробленыя долары ЗША (48 фактаў, у асноўным купюры наміналам 100), расійскія рублі (26 фактаў, наміналам 1000 ці 5000), еўра (3 факты наміналам 100, 50 і 20). За мінулы год выяўлена толькі 2 факты выкарыстання несапраўдных беларускіх рублёў наміналам па 100 і 200 тысяч рублёў. Фальшывая замежная валюта часцей паступае ў краіну з-за мяжы і часта адрозніваецца высокай якасцю вырабу. Нацыянальную валюту, як правіла, падробліваюць з выкарыстаннем капіравальнай тэхнікі.

У нашым раёне было зарэгістравана 2 факты абарачэння несапраўдных расійскіх пяцітысячных купюр. У двух выпадках уладальнікі грошай памыляліся ў іх сапраўднасці. Будзьце пільнымі, звяртайце ўвагу ці правярайце грашовыя знакі, якія атрымалі.

А.ШЛУПАКОЎ, старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *