Нотариальные услуги или консультация онлайн. Как создать личный кабинет на портале БНП

Общество

Мы жывём у век інфармацыйных тэхналогій, калі вельмі дарагім для чалавека становіцца час, які немагчыма вярнуць. Таму кожнаму хочацца вырашаць свае пытанні з найменшымі затратамі гэтага каштоўнага рэсурсу. Беларускі натарыят ідзе ў нагу з часам. Каб атрымаць паслугі, кансультацыі, вам не давядзецца ехаць у другі горад ці нават выходзіць з дому. Дастаткова стварыць асабісты кабінет карыстальніка на партале Беларускай натарыяльнай палаты. Як гэта зрабіць?

Можна адзін раз звярнуцца да натарыуса асабіста з дакументам, які пацвярджае асобу, напрыклад, з пашпартам або ідэнтыфікацыйнай картай, пасля чаго будзе створаны ўліковы запіс карыстальніка, а заяўніку на электронную пошту ці мабільны тэлефон паступіць код доступу. Прадстаўніку юрыдычнай асобы для гэтага таксама трэба звярнуцца з дакументамі, якія сведчаць паўнамоцтвы, напрыклад, даверанасць. Стварыўшы свой асабісты кабінет на партале БНП, стане магчымым здзяйсненне пэўных натарыяльных дзеянняў на ўдаленні, напрыклад, атрыманне выканаўчага надпісу.

Для адкрыцця асабістага кабінета не абавязковая наяўнасць электроннага лічбавага подпісу. Але яна спатрэбіцца, каб падаваць і падпісваць заявы на здзяйсненне натарыяльных дзеянняў, такіх нават, як прыняцце спадчыны. Таму неабходна будзе звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр электронных паслуг і атрымаць ключ электроннага лічбавага подпісу.

Жанна Каваленка, натарыус Ушацкай натарыяльнай канторы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *