Пробное тестирование по учебным предметам можно будет пройти 21 февраля на базе Ушачской школы

Калейдоскоп Официально

Да старту ўступнай кампаніі 2013 года яшчэ ёсць час, аднак ужо многія выпускнікі школ Ушацкага раёна імкнуцца праверыць свае веды па прадметах, якія спатрэбяцца ім пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. І гэта не дзіўна: пробнае тэсціраванне дае магчымасць не толькі псіхалагічна падрыхтавацца да будучых уступных выпрабаванняў, але і вызначыць прабелы ў ведах, каб паспець іх своечасова ліквідаваць. Да таго ж яшчэ гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з правіламі запаўнення бланкаў адказаў. Як паказвае практыка, пробныя тэсты дапамагаюць школьнікам атрымаць больш высокія балы падчас цэнтралізаванага тэсціравання.
Праверыць свае сілы можна ўжо зараз. Пробныя тэсты па вучэбных прадметах пройдуць 21 лютага ў 10 гадзін на базе Ушацкай сярэдняй школы. Кошт удзелу ў тэсціраванні па адным прадмеце – 34 тысячы 900 беларускіх рублёў. Атрымальнік плацяжу – УА “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў”, разліковы рахунак №3632934510021, філіял №529 “Белсувязь” ААТ ААБ “Беларусбанк” г. Мінска, код 720, УНП 190194148. Пры сабе неабходна мець пашпарт, чорную гелевую ручку і квітанцыю аб аплаце праходжання тэсціравання.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *