Приходите в районный Дом культуры за хорошим настроением!

Калейдоскоп

Раённы Дом культуры з’яўляецца асноўным культурным цэнтрам гарпасёлка і заўсёды прапануе ўвазе ўшачан шмат мерапрыемстваў, а таксама паслуг на самы розны ўзрост і густ. У пачатку года звычайна падводзяць вынікі зробленага і агучваюць новыя планы. Аб зробленым і намечаным з намі падзялілася выконваючая абавязкі дырэктара РДК Ганна Уладзіміраўна ЕЛІСЕЕВА.

– На базе РДК заснавана і дзейнічае 16 калектываў мастацкай самадзейнасці: 8 дзіцячых, 5 дарослых, 3 маюць ганаровае званне “народны”. Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці калектыў Ушацкага РДК абраў удасканаленне работы з творчымі калектывамі, павышэнне якасці і колькасці мерапрыемстваў, асабліва на платнай аснове, развіццё мастацкай творчасці насельніцтва. Такая актыўная праца ўсяго калектыву Ушацкага РДК адбілася і на выніках. Так, у параўнанні з 2011 годам вырасла колькасць мерапрыемстваў, адначасова з паляпшэннем якасці святаў узрасла і колькасць наведвальнікаў больш чым у 2 разы. Як вынік – Ушацкі РДК за 2012 год зарабіў больш за 96 мільёнаў рублёў. За 2012 год было праведзена ўсяго 307 мерапрыемстваў, на якіх прысутнічала 44736 гледачоў. Мерапрыемствы праводзіліся да ўсіх дзяржаўных святаў, дат народнага календара і гістарычнага мінулага Ушаччыны. Вялікая колькасць мерапрыемстваў праходзіць па заяўках жыхароў нашага раёна, у якіх прымаюць удзел гурткоўцы, што займаюцца у студыях, аматарскіх аб’яднаннях РДК.
Спецыялісты раённага Дома культуры не збіраюцца спыняцца на дасягнутым і ставяць на мэце пошук новых імёнаў таленавітых ушачан, развіццё і творчы рост калектываў мастацкай самадзейнасці раёна, стварэнне новых калектываў і ўмоў для развіцця народных мастацкіх промыслаў і рамёстваў. Ужо запланавана мноства разнастайных і цікавых мерапрыемстваў на 2013 год, сярод іх і тэатралізаваныя шоу-праграмы, дзе патрабуецца самы актыўны ўдзел жыхароў нашага раёна, іх творчыя здольнасці і талент:
люты – “10 падстаў закахацца” (адзін хлопец і 10 дзяўчат);
сакавік – “Супер-мама” (актыўныя мамы);
красавік – “Міні-Міс-Ушачы” (дзяўчынкі ад 5 да 10 гадоў); “Танцы да ўпаду” (пластычныя хлопцы і дзяўчаты, якія любяць танцаваць);
май – “Спявае сям’я разам” (сем’і раёна); “Бландзінкі ў шакаладзе” (дзяўчаты-бландзінкі);
чэрвень – “Даеш моладзь!” (моладзь раёна);
верасень – “Міс-Ушачы 2013” (прыгожыя і таленавітыя дзяўчаты раёна);
снежань – “Хвіліна славы” (таленавітыя жыхары раёна).

РДК ужо прымае заяўкі на ваш удзел у названых мерапрыемствах!
Таксама хочацца нагадаць ушачанам, што мы можам зрабіць незабыўным і гатовы падарыць хвіліны радасці вашаму дзіцяці, арганізаваўшы тэатралізаваны дзень нараджэння, дзіцячы выпускны ці навагодняе прадстаўленне.
Для жанчын у РДК у 2013 годзе прадаўжаюць працаваць платныя гурткі «Шэйпінг», студыя іспанскага, лацінаамерыканскага танца «Фіеста» (на здымку).
Інфармацыю аб мерапрыемствах, гуртках і паслугах вам заўсёды падкажуць па тэлефонах 2-28-86, 2-02-37, (8-029) 899-99-29. Прыходзьце ў Дом культуры, мы гарантуем вам добры настрой!
Падрыхтавала В.КАМАРКОВА.



1 комментарий по теме “Приходите в районный Дом культуры за хорошим настроением!

  1. Наконец-то народ трохи расшивелился,ведь так и вправду жить веселей!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *