Сгорел дачный домик в Ивахново

Cлужба-101

28 сакавіка каля трох гадзін ночы ў аддзел па надзвычайных сітуацыях ад грамадзяніна Ф.Я.Якушонка паступіла паведамленне аб узгаранні дачнага дома ў вёсцы Івахнава (сам гаспадар пражывае ў г.Жодзіна). Па прыбыцці супрацоўнікаў аддзела назіралася адкрытае гарэнне. У выніку пажару пашкоджаны сцены, знішчана столевае перакрыцце, маёмасць у доме.

Прычына пажару – парушэнне правілаў устройства і мантажу печаў.

Урон склаў 2,5 мільёна рублёў.

* * *

Пры парушэнні правілаў эксплуатацыі або няправільнай кладцы печы ўзнікаюць пажары. Для таго, каб пазбегнуць трагедый, трэба больш увагі ўдзяляць рамонту печаў: калі маюцца шчыліны, атынкаваць і пабяліць, ачысціць дымаходы ад сажы. Пры распальванні не прымяняць лёгкаўзгараемыя і гаручыя вадкасці. Забараняецца выкарыстоўваць для дымавых труб керамічныя, азбестацэментныя і металічныя.

Калі больш увагі вы будзеце ўдзяляць усім гэтым патрабаванням, трагедыі можна пазбегнуць.

С.АВАДНЁЎ,

інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *