Победителем районного конкурса на звание лучшей многодетной семьи стала семья Лукашевичей

Демография Наш современник

Конкурс мнагадзетных сямей прайшоў у суботу, 5 сакавіка, у раённым Доме культуры. Адметна, што ўдзел у ім прымалі сем’і, якія сябруюць: Пятра Пятровіча Лукашэвіча і Уладзіміра Мікалаевіча Качко. Вельмі прыемна было назіраць за выхадам каманд на сцэну, бо стаяла на ёй з абодвух бакоў – па сем Я (у кожнай па тры дачкі і два сыны). Не, прабачце, – у Качко нават восем, улічваючы зяця, што дазволіла вельмі ўдала абыграць слова. “Во сям’я!”, – сказаў малодшы з удзельнікаў і рассмяшыў залу. Трэба зазначыць, што падтрымаць канкурсантаў прыйшлі з плакатамі прыхаджане царквы “Выратаванне”, якую наведваюць абедзве сям’і.

Візітоўкі-відэафільмы таксама былі цікавымі і насычанымі, бо ў кожнай сям’і нямала розных захапленняў і абавязкаў. Вось гаспадар сям’і Качко з малодшымі наводзіць парадак на двары, вось дзеці няньчацца з немаўля-пляменнікам, бо ў маладых бацькоў ужо з’явіўся ўнук. А вунь сям’я Лукашэвічаў за піяніна, гітарай, прыгожым тортам, на рыбалцы, на лыжнай прагулцы. Пераканацца ў тым, што ў сем’ях вяжуць кручком, займаюцца пчалярствам, разводзяць кветкі і ўдала майструюць рукамі можна было, паглядзеўшы на выставы іх работ.

Асабіста я забылася, што гэта конкурс, а глядзела на вялікія сем’і і захаплялася тым, што пры такім цяжары быту яны ўмеюць так адпачываць, так разнастайна жыць. Дзеці ў іх цікаўныя і дружныя, бо нягледзячы на тое, што старэйшыя ў абедзвюх сем’ях ужо жывуць у іншых гарадах – вучацца і нават працуюць, на конкурс сабраліся ўсе, падстроіўшы свае планы пад планы сям’і. На фундаменце ўзаемаразумення будуюцца іх адносіны. Пад дахам любові растуць дзеці, якія, упэўнена, па гэтым жа прыкладзе пабудуюць і свае сем’і.

Ну а занальны конкурс мнагадзетнай сям’і адбудзецца таксама на сцэне Ушацкага РДК, на якім прадстаўляць раён будзе сям’я Лукашэвічаў.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *