В соответствии с Постановлением Совета Министров Республики Беларусь рост номинальной начисленной зарплаты в государственных организациях возможен только при условии роста производительности труда

Калейдоскоп Официально

31 ліпеня бягучага года Саўмін Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб аплаце працы работнікаў». Адпаведна ёй, у дзяржаўных арганізацыях і арганізацыях, ва ўстаўным фондзе якіх доля дзяржаўнай уласнасці складае больш 50 працэнтаў, рост намінальнай налічанай заработнай платы работнікаў дапускаецца толькі пры ўмове апераджальнага росту прадукцыйнасці працы. Такога ж прынцыпу рэкамендавана прытрымлівацца і астатнім недзяржаўным арганізацыям.

Аб практычным прымяненні гэтага пункта пастановы ішла гаворка на вучэбным семінары, які праводзіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пры ўдзеле спецыялістаў адпаведнага камітэта аблвыканкама. Дабаўлю, што пад прадукцыйнасцю разумеецца выручка ад рэалізацыі на аднаго работніка. Возьмем за месяц справаздачы жнівень бягучага года. Суадносіны тэмпаў росту прадукцыйнасці працы і зарплаты ў жніўні вызначаюць па статыстычных даных ліпеня 2014 года да ліпеня 2013 — гэта базавая велічыня. Пры налічэнні зарплаты за верасень у кастрычніку бягучага года разлічваем суадносіны тэмпаў росту прадукцыйнасці працы і зарплаты па даных жніўня 2014 да жніўня 2013 і параўноўваем гэтыя суадносіны з базавай велічынёй. Калі паказчык знізіўся, фонд заработнай платы неабходна адкарэкціраваць да памеру, які дазволіць забяспечыць базавыя суадносіны, і заработная плата не павялічваецца да моманту дасягнення суадносін росту вытворчасці працы і намінальнай налічанай зарплаты больш 1,0.

У арганізацыях, якія маюць нераўнамерную дынаміку рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг, абумоўленую аб’ектыўнымі прычынамі і спецыфікай дзейнасці, разлік суадносін можа весціся ў іншым парадку, узгодненым з вышэйстаячым дзяржаўным органам.

Рашэнне аб тым, якія менавіта выплаты і зарплата якіх катэгорый работнікаў будуць карэкціравацца, прымаецца наймальнікам самастойна.

В.ГУГІНА, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *