Дисконтную оплату товаров, услуг и систему скидок предлагают членам БРСМ некоторые частные предприятия г.п.Ушачи

В общественных организациях Карысная знаходка Образование и молодежь

Напярэдадні навагодніх святаў прыемным падарункам ад райкама БРСМ для маладых людзей Ушаччыны, членаў грамадскага аб’яднання стала ўвядзенне дысконтнай сістэмы аплаты тавараў і паслуг, якія прапануюць у райцэнтры некаторыя прыватнікі. Так, на скідку ў 2 працэнты юнакі і дзяўчаты могуць разлічваць у магазіне «КОМПиТЕЛ» (будынак КБА, 3 паверх), 5 працэнтаў — у парыкмахерскай КБА і швейным атэлье «Белашвейка», 15 працэнтаў — у фотаатэлье КБА, 3-15 працэнтаў — у павільёне «Фокус». Дарэчы, угаворваць гаспадыню апошняга Дзіяну Булыкіну далучыцца да дысконтнай сістэмы не прыйшлося.

— Сама з’яўляюся членам БРСМ, — тлумачыць дзяўчына. — Да таго ж мяркую, што сярод моладзі шмат патэнцыяльных кліентаў маёй гандлёвай кропкі.

Як адзначыла выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Ірына Ціханава, у бліжэйшы час плануецца падпісанне падобных дагавораў з іншымі прыватнікамі раёна, што яшчэ больш пашырыць «бонусныя» магчымасці членаў грамадскага аб’яднання. Для атрымання скідкі дастаткова мець пры сабе білет члена ГА «БРСМ».

Адметна, што Год моладзі, якім аб’яўлены 2015-ы, яшчэ не наступіў, а ў нашым раёне ўжо ўвасабляюцца ў жыццё такія крэатыўныя і карысныя ідэі, у тым ліку дзякуючы актыўнасці новага маладзёжнага лідара.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *