Школьники Великодолецкой СШ провели экскурсию в Государственный музей истории Великой Отечественной войны

70-годдзе Перамогі Наши дети

Тэма Вялікай Айчыннай вайны хвалюе нас і сёння, хоць прайшло ўжо больш за 70 гадоў. Нашы продкі ваявалі на фронце, змагаліся ў партызанскіх атрадах, ахвяравалі жыццём, набліжаючы Дзень Перамогі. Каб больш даведацца аб тым жудасным часе, нядаўна мы накіраваліся на экскурсію ў горад-герой Мінск, дзе наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Трохпавярховы будынак музея з купалам захапіў нас сваёй прыгажосцю і веліччу, а ўнутры мы акунуліся ў атмасферу ваеннага часу. На экранах манітораў убачылі, якім быў даваенны Мінск. Кожнаму хацелася дакрануцца да экспанатаў, пасядзець унутры танка або самалёта, зазірнуць у партызанскую зямлянку. Экскурсавод пазнаёміла нас з дзейнасцю гарадскога падполля, партызанскім рухам на тэрыторыі Беларусі, расказала аб акупацыйным рэжыме і героях Вялікай Айчыннай. Мы адчулі гонар за нашых дзядоў і прадзедаў, якія змаглі абараніць краіну ад іншаземных захопнікаў.

Можна бясконца апісваць тое, што нас здзівіла і ўразіла падчас экскурсіі. Але ж, думаю, лепш убачыць усё на свае вочы. Раю ўсім, хто не быў у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, абавязкова яго наведаць. Я ж ад імя вучняў Вялікадолецкай школы хачу выказаць словы ўдзячнасці нашым настаўнікам Н.К.Спірыдовіч і В.М.Шышову, а таксама вадзіцелю аўтобуса П.П.Васілеўскаму за арганізацыю для нас такога падарожжа ў гераічнае мінулае Беларусі.

Раман Чарнаокі, вучань 9 класа Вялікадолецкай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *