В апреле в Ушачском районе появилось 11 новых семей и родилось 13 малышей

Демография

Сёлетні красавік стаў багатым на новыя сем’і ў нашым раёне – марш Мендэльсона прагучаў для 11 маладых пар. Упершыню ўступілі ў шлюб Аляксандр Лабенак і Вераніка Лабецкая, Уладзімір Пугач і Кацярына Гоман, Васіль Красноў і Ганна Крыцкая, Яўген Бурылоў і Вікторыя Воранава, Сяргей Федарэнка і Яўгенія Ануй, Аляксей Рэут і Вольга Ізепчэнка, Максім Васілеўскі і Іна Клопава, Іван Пішчык і Юлія Каваленка, Сяргей Кузьмінаў і Марына Ушакова, Уладзімір Бягун і Алена Базылева.

Віншую маладых з гэтай знакавай падзеяй, жадаю ім шчаслівага сямейнага жыцця, дабрабыту, светлых і шчырых пачуццяў.

***

Другі вясенні месяц прынёс нам прыемную вестку аб нараджэнні ў раёне 13 дзетак: 5 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. Упершыню зведалі бацькоўскае шчасце сем’і, у якіх нарадзіліся Марат Клопаў і Дзяніс Гайко. Падвоілі яго са з’яўленнем другога дзіцяці бацькі Валерыі Радзевіч, Ганны Мазго, Рамана Каваленкі, Паліны Пліско, Ксеніі Басак, Дар’і Іўліевай, Святаслава Люцько і Ангеліны Рагач. Адразу дзве сям’і з нараджэннем дачушак Марыны Дзячук і Соф’і Каваленка набылі статус мнагадзетных. А маленькі Глеб Рубіс стаў чацвёртым дзіцем.

Вельмі прыемна, што большасць малышоў з’явіліся на свет менавіта ў поўных сем’ях. Спадзяюся на захаванне такой станоўчай тэндэнцыі.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *