Проверка знаний по охране труда является обязательной для руководителей и работников

Общество

Кантроль за выкананнем у арганізацыях рэспублікі патрабаванняў аб ахове працы, зніжэнне вытворчага траўматызму задача наглядных органаў. Формы і метады гэтай задачы былі сфармуляваны і ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Праверкі не павінны парушаць іх вытворча-гаспадарчай дзейнасці, але, як паказвае практыка, кіраўнікі новаўтвораных прадпрыемстваў не валодаюць пытаннямі працоўнага заканадаўства і аховы працы.

Між тым нарматыўна-прававымі актамі ўстаноўлена, што кіраўнікі і спецыялісты не пазней месяца з дня назначэння на пасаду перыядычна – згодна патрабаванняў не радзей аднаго раза ў тры гады – павінны праходзіць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях. За непраходжанне праверкі ведаў існуе адміністрацыйная адказнасць – штраф у памеры ад 5 да 40 базавых велічынь.

У цяперашні час адной з формаў нагляду з’яўляецца маніторынг па выкананні наймальнікам заканадаўства аб ахове працы. Таксама ў працадаўцаў ёсць магчымасць падачы заяў на правядзенне праверак дзяржаўнай інспекцыяй працы. У выпадку такой праверкі па заяве пры выяўленні парушэнняў суб’ект да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваецца.

Нядаўна на адным з ушацкіх прадпрыемстваў на рабочым месцы памёр працаўнік. Так, немагчыма застрахавацца на ўсе выпадкі жыцця, аднак кіраўнікам гэта рабіць неабходна – рэгулярна праходзячы самому і праводзячы праверкі ведаў і медагляды. У прыгаданым выпадку ўсё гэта было, а калі б не…

Ф.ВАСІЛЕНКА, начальнік Лепельскага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.



1 комментарий по теме “Проверка знаний по охране труда является обязательной для руководителей и работников

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *