Юные ушачанки отлично выступили на областных соревнованиях по дзюдо

Cпорт Наши дети

Добрым выступленнем на абласной спартакіядзе па дзюдо сярод спартсменаў 2001-­2002 гадоў нараджэння, якая праходзіла днямі ў Віцебску, адзначыліся выхаванкі Ушацкай ДЮСШ. Прыгожую перамогу ў сваёй вагавой катэгорыі атрымала Сняжана Чарапанава, якая зараз займаецца ў абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву. “У адной з вырашальных схватак мне супрацьстаяла больш вопытная і магутная па фізічных параметрах дзюдаістка, таму на першых хвілінах прыйшлося няпроста. Але, калі мы абедзве ўпалі на татамі, мая рэакцыя аказалася больш хуткай, што дазволіла правесці пераможны прыём”, – расказвае Сняжана і адзначае, што ўпэўненасць у паядынках ёй дадала прысутнасць у зале любімага трэнера – В.Джураевай. Плануецца, што Валерыя Мікалаеўна будзе суправаджаць сваю выхаванку і на рэспубліканскіх спаборніцтвах, бо Сняжана ўвайшла ў склад зборнай вобласці.

Падтрымалі медальны пачын сваёй сяброўкі Эльвіра Падгола, якая заняла другое месца, а таксама “бронзавыя” медалісткі Анастасія Новікава, Таццяна Падгола і Дар’я Падгол. У выніку каманда дзяўчат Ушацкай ДЮСШ заняла агульнае трэцяе месца.

Не засталіся без узнагарод і юнакі – з бронзавым медалём вярнуўся дадому Іван Кабяк.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

На здымку: А.Новікава, Т.Падгола, Д.Падгол, С.Чарапанава, Э.Падгола.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *