

Урачысты мітынг адкрыла начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, а старшыня раённай ветэранскай аргані- зацыі У.М.Малаткавец і ветэран Вялікай Айчыннай вайны В.М.Клопаў усклалі вянок да Вечнага агню. Н.І.Гардзіёнак прыгадала маладым аб тых крывавых падзеях 1944 года, якія разгортваліся на гэтым свяшчэнным месцы. Са зваротам да моладзі выступіў В.М.Клопаў. Ад імя школьнікаў слова трымала вучаніца Плінскай школы Анастасія Кулага. А потым адбыўся ўрачысты прыём у члены БРСМ. Членскія білеты і значкі маладым людзям уручалі У.М.Малаткавец і В.М.Клопаў.
А.ПАШКОВІЧ.